Літоўская конніца ў Наваградку. 21.by

Літоўская конніца ў Наваградку

15.09.2010 12:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзельнікі літоўскага коннага паходу «2.000 кіламетраў гісторыі» з 11 па 18 верасня знаходзяцца ў Беларусі, паведаміў кіраўнік праекта Гіндас Бабравічус.

Кіраўнік праекта Гіндас Бабравічус.

Паводле яго слоў, 10 вершнікаў ва ўзросце 35–40 гадоў, у тым ліку дзве жанчыны, 8 верасня пачалі 40-дзённую вандроўку з Тракая (Літва) да Ачакава (Украіна) па тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага з наведваннем найбольш вядомых гістарычных славутасцяў Літвы, Беларусі і Украіны, звязаных з паходам 600-летняй даўнасці вялікага князя ВКЛ Вітаўта да Чорнага мора. Удзельнікі паходу не прафесійныя спартсмены, а бізнесмены, прадстаўнікі грамадскасці і дзеячы культуры, якія, як і ў часы Вітаўта, едуць конна на жамойцкіх конях — адной з найстарэйшых і найбольш цягавітых парод.

Як адзначыў Бабравічус, мэта праекта — зафіксаваць важныя гістарычныя падзеі, увекавечыць паходы Вітаўта і месцы яго подзвігаў, пашырыць веды аб мінулым ВКЛ, падкрэсліваючы яго ролю ў еўрапейскім кантэксце, прыцягнуць усеагульную ўвагу да значэння ВКЛ, у тым ліку да яго культурнай спадчыны, а таксама да праблемы захавання жамойцкай пароды коней.

Падчас вандроўкі вядуцца здымкі гісторыка-дакументальнага фільма аб спадчыне ВКЛ, які плануецца прадставіць у Літве, Беларусі і Украіне на пачатку наступнага года. У стужцы будзе ўвекавечаны легендарны паход літоўцаў да Чорнага мора, а таксама раскрыта культурная спадчына ВКЛ, сказаў Бабравічус.

Беларускі ўчастак маршруту коннага паходу: Крэва — Навагрудак — Слонім — Бяроза — Кобрын — Маларыта (Гродзенская і Брэсцкая вобласці). 14 верасня ў Навагрудку ўдзельнікі паходу правялі прэс-канферэнцыю каля руін Навагрудскага замка, сустрэліся з міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, паслом Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам і старшынёй райвыканкама Анатолем Кулаком.

«Мы хочам нагадаць літоўцам, беларусам і ўкраінцам, што наша агульнае мінулае ў складзе ВКЛ значна большае па часе, чым гісторыя нашых народаў у межах самастойных дзяржаў. І ў нас нашмат больш агульнага, што аб’ядноўвае літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, чым рознага», — падкрэсліў Бабравічус.

Падрабязней з праектам можна пазнаёміцца на інтэрнэт-сайце2000kmistorijos.lt.

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН, фота Баймедыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнікі літоўскага коннага паходу «2.000 кіламетраў гісторыі» з 11 па 18 верасня знаходзяцца ў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика