Цэны на інтэрнэт у Беларусі дасягнулі сваёй ніжняй планкі. 21.by

Цэны на інтэрнэт у Беларусі дасягнулі сваёй ніжняй планкі

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Белтэлекама" Андрэй Собараў. Зараз неабходна працаваць над павелічэннем хуткасці доступу. Самыя амбіцыйныя планы прадугледжваюць давядзенне яе да 1 Гбіт/с. Зразумела, што спатрэбіцца новае абсталяванне, бо існуючае не зможа забяспечыць такой хуткасці.

У сваю чаргу генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" Юрый Зісер лічыць беларусаў негаваркімі ў інтэрнэт-прасторы.

Каб выправіць сітуацыю і папулярызаваць інтэрнэт і яго прымяненне ў бізнэсе, адукацыі і дзяржаўным кіраванні, беларускі інтэрнэт-партал ТUT.BY і "Белтэлекам" у пяты раз праводзяць штогадовую канферэнцыю "Дзелавы інтэрнэт". Сёлета яна адбудзецца 14-15 кастрычніка пад Мінскам. Цікава, што ў 2006 годзе падчас правядзення першай канферэнцыі, удзел у якой узяло амаль 300 чалавек, у Беларусі ўпершыню быў прыменены бесправадны спосаб доступу ў інтэрнэт у публічным месцы. Летась колькасць удзельнікаў перавысіла паўтары тысячы. Сёлета чакаецца не менш.

Ірына Тамковіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Белтэлекама" Андрэй Собараў. Зараз неабходна працаваць над павелічэннем хуткасці доступу. Самыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика