Перавярнулася маршрутка. 21.by

Перавярнулася маршрутка

18.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу а дванаццатай гадзіне іду па брэсцкай вуліцы Пушкінскай на тралейбусны прыпынак і... скрозь невялікі натоўп людзей бачу мікрааўтобус — маршрутнае таксі, якое ляжыць на баку. Побач стаіць іншамарка серабрыстага колеру са злёгку пабітай кабінай. Супрацоўнікі ДАІ заклапочана робяць сваю справу: вымяраюць, запісваюць. Адразу ўзніклі думкі аб ахвярах аварыі.

Пазней высветлілася, што людзі моцна не пацярпелі. Як паведаміла начальнік аддзялення прапаганды і агітацыі Брэсцкага абласнога ДАІ Наталля САХАРЧУК, жанчына, вадзіцель легкавушкі, рухалася па вуліцы Пушкінскай і не прапусціла маршрутнае таксі № 7, якое ішло па вуліцы Камсамольскай — галоўнай дарозе. У выніку сутыкнення маршрутка перавярнулася. Чатыры пасажыры маршруткі дастаўленыя ў бальніцу. Траўмы яны атрымалі невялікія.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу а дванаццатай гадзіне іду па брэсцкай вуліцы Пушкінскай на тралейбусны прыпынак і... скрозь невялікі натоўп людзей бачу мікрааўтобус — маршрутнае таксі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика