23 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. 21.by

23 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства

22.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заўтра Сонца ў чарговы раз перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае. У паўднёвым паўшар'і нашай планеты наступіць астранамічная вясна, у паўночным — восень, якая будзе цягнуцца да зімовага сонцастаяння (22 снежня). 23 верасня працягласць дня і ночы на ўсёй Зямлі будзе аднолькавай — 12 гадзін. Аднак з-за рэфракцыі, якая як бы "прыўзнімае" Сонца над гарызонтам, светлавы дзень будзе доўжыцца крыху больш.

Беларусы, як і іншыя ўсходнія славяне, здаўна лічылі дзень восеньскага раўнадзенства святам і адзначалі яго пірагамі з капустай, брусніцамі і мясам, а таксама народнымі гуляннямі. У гэты дзень рабінавыя гронкі разам з лісцем устаўлялі вечарам паміж аконнымі рамамі, бо лічылася, што, пачынаючы з дня восеньскага раўнадзенства, сонца пачынае слабець, а рабіна будзе ахоўваць хату ад сілаў цемры.

У Японіі дзень восеньскага раўнадзенства з 1878 года з'яўляецца афіцыйным святам і адзначаецца старажытнымі абрадамі будыйскага свята Хіган. Сем'і ідуць пакланіцца магілам сваіх продкаў, аказваюць ім неабходныя рытуальныя ўшанаванні.

У Мексіцы ў гэты дзень турысты імкнуцца наведаць знакамітую піраміду Кукулькан (на мове мая — "птушыны змей") у старажытным горадзе Чычэн-Іца. Піраміда арыентавана адносна Сонца такім чынам, што менавіта ў дні веснавога і восеньскага раўнадзенства яго промні праецыруюць цені платформаў на край галоўнай лесвіцы ў выглядзе контураў змея.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра Сонца ў чарговы раз перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае. У паўднёвым паўшар'і нашай планеты наступіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика