Наваражыла на 87 мільёнаў.... 21.by

Наваражыла на 87 мільёнаў...

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А "лекі" хавала... у яме вулічнай прыбіральні

Бацька адной кліенткі правінцыйнай вопытнай "знахаркі" нават домік у вёсцы прадаў, каб дачка магла разлічыцца з ёй за паслугі.

Працавала наша гераіня-варажбітка ў Полацку. Пра яе ведалі многія і шчыра верылі ў тое, што яна валодае нейкай таямнічай сілай. Таму і спадзяваліся даверлівыя жанчыны, што Галіна (назавем так "экстрасэнса" — А.П.) рэальна можа і мужа вярнуць, дапамагчы знайсці пры дапамозе "магічных сіл" дастойнага жаніха. Ды і, расказваюць, вельмі добра лечыць Галіна самыя розныя захворванні. Маўляў, урачы ж нашы нічога не ведаюць, толькі паперы ўмеюць добра запаўняюць, а Галіна — знахар, якая атрымала веды і навыкі ў спадчыну. Ах, шкада вас, даверлівыя палачанкі!

Безумоўна, Галіна не працавала бясплатна. Каб абгрунтаваць тое, што грошы ёй патрэбныя ў першую чаргу для работы, прыдумвала самыя розныя казкі. "Ікону з Іерусаліма прывязу! Дапаможа абавязкова табе! Энергетыкі ў іконы многа цудоўнай!" — абяцала адной кліентцы. "Магічную свечку запалім, праклён здымем. Грошы патрэбныя, каб абраз прывезці з-за мяжы!" — гаварыла другой. Па парадах знахаркі людзі таксама пілі "цудадзейную ваду", каб зніклі хваробы, праблемы.

І людзі так ёй верылі! Некаторыя нават банкаўскія крэдыты бралі, каб вялікія грошы заплаціць народнаму "лекару". І залатыя вырабы дарылі, каштоўныя рэчы, некаторыя разлічваліся за дапамогу нават мэбляй і бытавымі прыборамі...

У сваю чаргу добрая "лекарка" перыядычна канстатавала, што платы недастаткова. Маўляў, больш патрацілася, чым ёй заплацілі.

Так працягвалася прыкладна год. Невядома, колькі б яшчэ магла падмануць "знахарка" людзей, калі б некаторыя яе кліенты не расчараваліся ў ёй. Ну, не дапамагалі ім ні магічныя рытуалы, ні сеансы пазбаўлення ад праклёну!

Пра бурную "магічную" дзейнасць Галіны ад яе кліентаў стала вядома праваахоўным органам. Пацярпелыя і іх сваякі, якія таксама забілі трывогу, у адзін голас канстатавалі, што падманула іх "знахарка": "Заблыталіся мы, дапамажыце грошы вярнуць"...

Думаеце, што нечаканы візіт міліцыянераў здзівіў і спужаў "лекарку"? Ды не! Вяла сябе вельмі спакойна. Адказвала на ўсе пастаўленыя пытанні. Але, паводле яе слоў, ніякім крыміналам не займалася. Так, дапамагала людзям, якія прыходзілі да яе. Але ж ніколі нічога сама ў іх не прасіла ў якасці аплаты. Грэх жа гэта!

Падчас агляду прыватнага жылога дома і падворку "знахаркі" міліцыянеры ў яме вулічнай прыбіральні знайшлі "лекі". Як высветлілася, у пакетах знаходзіўся наркотык. Ажно 66 доз! "Лекарка" спрабавала "вывернуцца": "Ды не маё гэта! Вы што! Не ведаю, адкуль гэта ўзялося! Якія наркотыкі? Вы мо самі падкінулі, ці тыя, каму я не падабаюся. А я ж не долар, каб усім падабацца!. Зайздросцілі мне!" — прыкладна так тлумачыла знойдзеную ў прыбіральні знаходку "лекарка". Праўда, потым раптам успомніла, што знаёмы папрасіў захаваць пакеты.

Як паведаміла "Звяздзе" Аксана Балеева, начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці, прыгаворам суда па сукупнасці злачынстваў "лекарку" асудзілі строга: да пазбаўлення волі на 9,5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Яна таксама павінна кампенсаваць страту, нанесеную яе кліентам. Устанавілі дакладна, што іх было чацвёра. А колькі было насамрэч, — невядома. Многія, напэўна, пасаромеліся прызнацца, што звярнуліся не ў паліклініку і не да псіхолага, а да нейкай "лекаркі". З надзеяй і верай. Пайшлі б лепей у храм!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А "лекі" хавала... у яме вулічнай прыбіральні Бацька адной кліенткі правінцыйнай вопытнай "знахаркі" нават домік у вёсцы прадаў, каб дачка магла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика