Універсальны агляд Беларусі. 21.by

Універсальны агляд Беларусі

28.09.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Савет па правах чалавека ААН аднагалосна зацвердзіў на сваёй 15-й сесіі даклад па выніках універсальнага перыядычнага агляду Беларусі.

Прадстаўнікі розных дзяржаў, якія выступілі пры абмеркаванні дакладу, падкрэслілі наяўнасць у Беларусі палітычнай стабільнасці, эфектыўна дзеючай эканомікі, прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Былі дадзены высокія ацэнкі дзеянням урада Беларусі па датэрміновым дасягненні Мэтаў развіцця тысячагоддзя — своеасаблівай стратэгічнай праграмы дзеянняў дзяржаў-членаў ААН да 2015 года. У ходзе спрэчак таксама было адзначана, што Беларусь у сваім рэгіёне дасягнула значных поспехаў у скарачэнні беднаты, забеспячэнні ўсеагульнай адукацыі, занятасці насельніцтва, доступу да медыцынскага абслугоўвання. Гэтыя дасягненні дазволілі Беларусі ўвайсці ў лік лідараў па такім паказчыку як індэкс чалавечага развіцця ААН. Прысутныя высока ахарактарызавалі намаганні Беларусі па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

На погляд замежных спецыялістаў, механізм універсальнага перыядычнага агляду з'яўляецца сёння эфектыўным і вартым даверу інструментам ацэнакі дзейнасці дзяржаў у галіне правоў чалавека.

Леанід Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет па правах чалавека ААН аднагалосна зацвердзіў на сваёй 15-й сесіі даклад па выніках універсальнага перыядычнага агляду Беларусі. Прадстаўнікі розных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика