Хто чытае, той і мае!
28.09.2010
—
Новости Общества
|
...Што і казаць: сярод равеснікаў і землякоў Ніны Іванаўны Зуевай няшмат пастаянных падпісчыкаў і чытачоў газет. Многія (вайна, Чарнобыль... З усімі адсюль наступствамі) ужо проста сышлі ў лепшы свет, многія дрэнна бачаць ці эканомяць грошы. Ніна Іванаўна — не: у добрае надвор'е раніцай яна спускаецца ўніз са свайго дзявятага паверха, з паштовай скрынкі забірае "Звязду", а там рукой падаць да лавачкі ля пад'езда. — Ты ўсё чытаеш?! — вітаюць яе сяброўкі. Цяпер яна ведае, што адказаць: — А хто чытае, той і мае! Бо ў апошнім розыгрышы прызоў выйграла — ні многа, ні мала — звяздоўскі "Віцязь". Заканамерныя пытанні: ці разлічвала, ці чакала?
Аднак у выйгрыш не верылі, нават тады, калі прачыталі ў газеце. Падумалі, што Мінск жа вялікі: тут, можа, Зуева і не адна. Да таго ж гэтую — Ніну Іванаўну — лёс ніколі не песціў: сорак гадоў адпрацавала цялятніцай у роднай вёсцы Халоблін на Чэрыкаўшчыне (муж — пастухом), разам вялі гаспадарку, гадавалі і вучылі траіх дзяцей... А потым выбухнуў Чарнобыль. — Цяжка перажылі!.. Спачатку, — успамінае Ніна Іванаўна, — браліся высяляць тых, у каго малыя дзеці, затым пагалоска пайшла, што трэба ўсіх. Мы сваё дабро ўжо ў мяшкі паскладалі... Дык жа не, казалі, што ўсё трэба кінуць... Сорак гадоў рабіць, зарабляць — і ні з чым застацца... На шчасце "на тым версе" зноў перадумалі. Зуевы пераехалі толькі праз тры гады — бліжэй да дзяцей... Але ж, нягледзячы ні на што — на блізкасць дачок (сына не стала ў 33) і ўнукаў, асобную кватэру з усімі выгодамі, добрых суседзяў — на радзіму, як кажа Ніна Іванаўна, па-ранейшаму цягне: сумуе яна па вёсцы, па людзях. І хварэе: баляць ногі, якія, лічы, сорак гадоў не ведалі іншага абутку, апроч гумовікаў, баляць рукі... Распавядаючы пра ўсё, Ніна Іванаўна раз-пораз пазірала на каробку з тэлевізарам, пытала, а ці тут жа пульт, ці ёсць гарантыя? Хвалілася, што ўвечар прыйдзе ўнук і настроіць праграмы. Але газету яна ўсё роўна будзе чытаць. І выпісваць. Мо яшчэ і для таго, каб хоць з ёй "гаварыць" па-свойму? Як некалі, як дома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Што і казаць: сярод равеснікаў і землякоў Ніны Іванаўны Зуевай няшмат пастаянных падпісчыкаў і чытачоў газет. Многія (вайна, Чарнобыль... З усімі адсюль...
|
|