Пытанне аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў Літве адкладзена да вясны. 21.by

Пытанне аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў Літве адкладзена да вясны

07.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект кіруючых кансерватараў аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў Літве да 65 гадоў часова адкладзены з-за адсутнасці кансэнсусу з апазіцыяй у парламенце, паведамляе БЕЛТА.

Літоўскія кіруючыя прапаноўвалі пачаць паступовае павелічэнне пенсійнага ўзросту ўжо з наступнага, 2011 года, штогод прыбаўляючы да пенсійнага ўзросту па 2-3 месяцы, каб да 2026 года ўсе людзі ў Літве выходзілі на пенсію ў 65 гадоў.

Пакуль у Літве ўзрост выхаду на пенсію для жанчын складае 60 гадоў, для мужчын — 62 гады і 6 месяцаў. Пры гэтым ён адзін з самых нізкіх у Еўрасаюзе, бо ў большасці краін — старажылаў ЕС гэты паказчык складае 64—67 гадоў. Аднак паводле даных Дэпартамента статыстыкі, у Літве працягласць жыцця жанчын на 11,3 года больш, чым у мужчын, і гэта самая вялікая розніца ў Еўрасаюзе. Паводле даных за 2008 год, сярэдняя працягласць жыцця жанчын у Літве была 77,6, а мужчын 66,3 года, у той час як у ЕС у сярэднім жанчыны жывуць да 82, а мужчыны — да 75,8 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект кіруючых кансерватараў аб павелічэнні пенсійнага ўзросту ў Літве да 65 гадоў часова адкладзены з-за адсутнасці кансэнсусу з апазіцыяй у парламенце,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика