На святкаванні 300-годдзя мінскай архікатэдры кардынал з Рыма прамовіць па-беларуску. 21.by

На святкаванні 300-годдзя мінскай архікатэдры кардынал з Рыма прамовіць па-беларуску

07.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасланнік Папы Рымскага, рымскі кардынал Юзаф Томка, які прыбудзе ў Мінск на святкаванне 300-годдзя асвячэння мінскага архікатэдральнага касцёла, сваё казанне падчас урачыстай службы прамовіць па-беларуску. Пра гэта журналістам паведаміў архіепіскап Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

— Гэта была ўласная ініцыятыва кардынала, — гаворыць мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, — Падчас абмеркавання цэлебрацыі ўрачыстасці мы прапанавалі звычайны ў такіх умовах варыянт: кардынал скіруе свой зварот па-італьянску, а перакладчык перакладзе яго словы на беларускую мову. Але кардынал адразу сказаў, што будзе прамаўляць па-беларуску. Таксама некаторыя часткі службы (падчас вялікіх урачыстасцяў часта выкарыстоўваецца лацінскі варыянт богаслужэння — І.Л.) па яго просьбе адбудуцца па-беларуску. Пасланнік Папы хоча, каб вернікі разумелі яго як мага лепш.

Акрамя цэнтральнай службы ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая адбудзецца 9 кастрычніка, кардынал Юзаф Томка ўзначаліць службу і ў маладзечанскім касцёле св. Юзафа ў нядзелю 10 кастрычніка, прычым таксама з гаміліяй на беларускай мове. Жаданне кардынала прамаўляць сваё казанне па-беларуску Тадэвуш Кандрусевіч называе знакам павагі да Беларусі, каталіцкай царквы і культуры Беларусі ў цэлым. Акрамя таго, паводле слоў Тадэвуша Кандрусевіча, дадаткова адбудзецца спатканне папскага пасланніка Юзафа Томкі з кіраўніком Праваслаўнай Царквы ў Беларусі мітрапалітам Філарэтам.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасланнік Папы Рымскага, рымскі кардынал Юзаф Томка, які прыбудзе ў Мінск на святкаванне 300-годдзя асвячэння мінскага архікатэдральнага касцёла, сваё казанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика