«Які дэфолт?! Крыху з хлебам не пашэнціла, вось і ўвесь дэфолт»
07.10.2010 16:59
—
Новости Общества
|
Ніякія эканамічныя катаклізмы Беларусі не пагражаюць. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці. «Які дэфолт?!», — сказаў ён, адзначыўшы, што дай бог, каб у наступным годзе сітуацыя ў сельскай гаспадарцы была такой жа, як сёлета. «Крыху з хлебам не пашэнціла, а так у нас выдатны год», — адзначыў ён. «Вось і ўвесь дэфолт»,— дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ні аб якім дэфолце ў Беларусі гаворкі не ідзе: у нас «ёсць што паесці, дзяцей накарміць (дзяцей мы ў школах і дзіцячых садках накормім) і апрануць». «І тут нас не скавырнеш»,— перакананы ён. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў наступнай пяцігодцы неабходна будзе надаць увагу канкрэтныv пытанняv удасканалення сацыяльнай сферы на вёсцы, дашліфаваць па шэрагу напрамкаў ужо зробленае. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на тое, што дзеці не павінны быць праблемай для бацькоў, асабліва на вёсцы, маючы на ўвазе, што ў школу або дзіцячы садок іх павінны адвозіць і прывозіць на асобным аўтобусе.«Бацькі будуць спакойныя, калі з дзецьмі будзе ўсё нармальна. Вось гэта нам трэба дашліфаваць у наступнай пяцігодцы і дабудаваць аграгарадкі, дзе гэта яшчэ не зроблена. Каб у вёсцы ў нас чалавек жыў, гадаваў дзяцей і быў абсалютна спакойны за іх будучыню. Нават калі дзіця ў горад не патрапіць, не уладкуецца ва ўніверсітэт — павінна ведаць, што патрэбна на вёсцы «, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка сёння заявіў, што ніякія эканамічныя катаклізмы Беларусі не пагражаюць. |
|