Старшыню прымусілі капаць сабе магілы. 21.by

Старшыню прымусілі капаць сабе магілы

08.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыню аднаго з сельскіх Саветаў ў Віцебскай вобласці зламыснікі "паставілі на лічыльнік". Патрабавалі, каб, акрамя 200 долараў, якія старшыня пазычыў у аднаго з іх, аддаў і "працэнты": пад 22 тысячы "зялёных".

Як паведаміў "Звяздзе" Юрый Шэенкоў — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ, спыненая дзейнасць злачыннай групы з ліку жыхароў Віцебскай вобласці, якія займаліся вымагальніцтвам грашовых сродкаў у старшыні аднаго з сельскіх Саветаў. Не цырымоніліся. Пацярпелы, у прыватнасці, тры разы быў вывезены ў лясны масіў, дзе ўжо затрыманыя прымушалі яго капаць сабе магілы, а затым раз скінулі ў яе. Надразалі вуха, выбілі зуб... Такім чынам і атрымлівалі грошы.

А беды ў старшыні пачаліся з таго, што сёлета ў лютым ён ўзяў у доўг у аднаго з удзельнікаў групы 200 долараў. Своечасова не мог вярнуць. У выніку і быў "пастаўлены на лічыльнік"... Яго прымушалі пісаць распіскі пра тое, што павінен вярнуць працэнты. Атрымалі 900 долараў (разам з сумай асноўнага доўгу), а ў другі раз хацелі атрымаць 1,6 тысячы долараў. Пры перадачы гэтай сумы зладзеі былі затрыманыя ў вясковым доме.

Як стала вядома пасля затрымання зламыснікаў, раней яны не былі судзімыя. Усе беспрацоўныя, жыхары вобласці, ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Ім "свеціць" ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Застаецца адкрытым пытанне : чаму старшыня не ўзяў банкаўскі крэдыт, а звязаўся з ліхім чалавекам, які знайшоў аднадумцаў — "рэкеціраў"?

Не выключаецца, што такім жа чынам "ставілі на лічыльнік" і іншых.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыню аднаго з сельскіх Саветаў ў Віцебскай вобласці зламыснікі "паставілі на лічыльнік". Патрабавалі, каб, акрамя 200 долараў, якія старшыня пазычыў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика