Адкрыты дыялог з інвестарамі. 21.by

Адкрыты дыялог з інвестарамі

08.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На інвестыцыйным форуме ў Магілёве падпісана пагадненне з літоўскай фірмай аб стварэнні буйнога дрэваапрацоўчага прадпрыемства.

7 кастрычніка на V Міжнародны інвестыцыйны форум у абласны цэнтр прыехалі 300 удзельнікаў з 20 краін свету. Лозунг сёлетняга форума: "Магілёўская вобласць — новыя гарызонты інвеставання".

На адкрыцці форума міністр эканомікі Мікалай Снапкоў прэзентаваў гасцям агляд эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і расказаў пра перспектывы. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік засяродзіў увагу на інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна: улады праводзяць гібкую інвестыцыйную палітку, улічваюць інтарэсы інвестараў і абяцаюць вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць падчас рэалізацыі праектаў.

На выставе ў спарткомплексе "Алімпіец" удзельнікам форума прадставілі аб'екты для выдаткавання інвестыцый у розных сферах гаспадарання. Напрыклад, у харчовай прамысловасці цяпер актуальна развіццё вытворчасці алеяў, кармоў для жывёл, разліў мінеральнай вады, развядзенне рыбы і свіней. Магілёўскую вобласць цікавіць супрацоўніцтва ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, развіццё буйных гарадоў — Магілёва і Бабруйска, а таксама свабоднай эканамічнай зоны "Магілёў" як перспектыўнай пляцоўкі для інвестыцый.

Перад удзельнікамі форума выступілі прадстаўнікі прыватных кампаній, якія паспяхова ажыццявілі на Магілёўшчыне інвестыцыйныя праекты. Напрыклад, Сяргей Левін, які цяпер узначальвае "Рэнесанс Капітал" у Беларусі. Раней ён пабудаваў два сучасныя прадпрыемствы ў Бабруйску — па вытворчасці піва і сокаў. А сёння ў Асіповічах завяршаецца стварэнне завода сінтэтычных мыйных сродкаў і бытавой хіміі. Сяргей Левін паабяцаў на форуме, што праз два месяцы можна будзе ацаніць прадукцыю новага завода. Ён таксама выказаў просьбу беларускаму ўраду пра адкрыты дыялог па эканамічнай палітыцы ў краіне, таму што няпэўнасць для інвестараў цалкам непрымальная.

Цяпер у Магілёўскай вобласці рэалізуецца некалькі буйных інвестыцыйных праектаў з удзелам замежнага капіталу. Штогод інвестыцыі з прыкладна 25 краін паступаюць у рэгіён. Літоўская фірма тут жа на форуме падпісала пагадненне аб стварэнні буйнога дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Літоўцы дэкларуюць два асноўныя прынцыпы: стварэнне добра аплачваемых працоўных месцаў і выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая можа быць прададзеная ў любой краіне свету. Літоўцы абяцаюць, што адкрыццё новага прадпрыемства плануецца на 2012 год.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На інвестыцыйным форуме ў Магілёве падпісана пагадненне з літоўскай фірмай аб стварэнні буйнога дрэваапрацоўчага прадпрыемства. 7 кастрычніка на V Міжнародны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика