| ЛГБТ-актывісту з групы Някляева далі штраф 700 тысяч
					12.10.2010 20:07
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				     11 кастрычніка геі і лесбіянкі ўсяго свету адзначаюць дзень «Камінг аўту» (ад англ. coming out -- дзень добраахвотнага раскрыцця сваёй сексуальнай арыентацыі). У Мінску з гэтай нагоды прайшла акцыя. Напярэдадні актывісты ЛГБТ-руху падалі заяўку на правядзенне публічнага мерапрыемства, але Мінгарвыканкам афіцыйна адмовіў ім. «Для мяне гэта ужо пятая адмова з пяці заяваў, — расказвае адзін з заяўнікаў акцыі, Сяргей Прадзед. -- Артыкулы Канстытуцыі, міжнародных пактаў і законаў не маюць ніякай вагі для гэтай дзяржавы». У акцыі ўзялі ўдзел дзесяць чалавек. Яны прайшлі з вясёлкавай сімволікай ад станцыі метро "Купалаўская" да Нямігі і назад. Сяргей Прадзед застаўся стаяць на Кастрычніцкай плошчы з выпіскамі з Канстытуцыі арт. 35 пра свабоду сходаў, а таксама з паперамі пра адмову Мінгарвыканкаму. На другім плакаце ў Сяргея было напісана: «Дзе?» (у сэнсе, «дзе гэтая свабода?») Ён распавядаў мінакам пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Праз хвілін трыццаць падышлі два амапаўцы, папрасілі распавесці пра прычыну пікету. Хлопца затрымалі і адвезлі ў РУУС. На Прадзеда быў складзены пратакол і перапісаныя рэчы, сярод якіх пасведчанне ініцыятыўнай групы Някляева і ўлёткі «Скажы «не» смяротнаму пакаранню». Прадзед расказвае, што гэтыя паперы выклікалі шэраг пытанняў. Хлопец адмовіўся адказваць і папрасіў адваката, аднак у гэтым яму адмовілі. Пасля допыту Сяргея Прадзеда адвезлі на Акрэсціна, дзе ён правёў ноч у чаканні суда. У аўторак суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў ЛГБТ-актывіста штрафам у памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў), па артыкуле 23.34 ч.3 КаАП. Падзяліцца навіной:                           Настасся Шамрэй Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Сяргея Прадзеда затрымалі на Кастрычніцкай плошчы за несанкцыянаваны пікет. 
 | 
		
		
		 |