З'явяцца сучасныя рэйкавыя аўтобусы. 21.by

З'явяцца сучасныя рэйкавыя аўтобусы

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па iнiцыятыве Беларускай чыгункi, ААТ "Белкамунмаш" сумесна з польскай холдынгавай кампанiяй "Pesa" пры ўдзеле Мiнскага вагонарамонтнага завода пачне вытворчасць рэйкавых аўтобусаў i дызель-цягнiкоў.

Новыя айчынныя рэйкавыя аўтобусы i дызель-цягнiкi будуць iстотна адрознiвацца ад цяперашнiх — як тэхнiчна, так i па ўзроўні камфорту. Першы рэйкавы аўтобус вырабяць ужо ў маi наступнага года. Для пасажыраў у iм прадугледжаны зручны салон на 92 месцы, у iм будзе кандыцыянер, вакуумны туалет. Сiлавы агрэгат пад кузавам забяспечыць цiшыню ў салоне i адсутнасць вiбрацыi, а двухступенчатая падвеска з гумава-пнеўматычнымi амартызатарамi — плаўны ход. Першая партыя рэйкавых аўтобусаў будзе прызначаная для эксплуатацыi на ўчастках з невялiкiмi пасажырапатокамi Вiцебскага i Гомельскага аддзяленняў чыгункi.

У далейшым прадпрыемствам будзе арганiзаваная вытворчасць сучасных двух- i трох вагонных дызель-цягнiкоў. Яны заменяць састарэлы рухомы састаў рыжскай вытворчасцi. А ў сувязi з электрыфiкацыяй участкаў Асiповiчы — Жлобiн — Гомель i Асiповiчы — Жлобiн — Калiнкавiчы, якiя запланаваныя, Беларуская чыгунка i "Белкамунмаш" разглядаюць пытанне адносна вытворчасцi сучасных электрацягнікоў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па iнiцыятыве Беларускай чыгункi, ААТ "Белкамунмаш" сумесна з польскай холдынгавай кампанiяй "Pesa" пры ўдзеле Мiнскага вагонарамонтнага завода пачне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика