В'етнам з намі
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Днямі беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ вярнулася з В'етнама. Візіт такога ўзроўню з'яўляецца заканамерным працягам досыць інтэнсіўнага дыялога, які вядуць краіны. І парламенцкі ўнёсак немалы. Узяць хаця б летась заключанае міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве. Падчас сёлетняга візіту беларускія дэлегаты правялі перамовы са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Фу Чонгам. Дасягнутыя дамоўленасці пра садзейнічанне парламентарыяў у пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін. Абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў і магчымасці нарошчвання дамоўна-прававой базы. Кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Андрэйчанка са сваiм в'етнамскiм калегам, старшынёй Нацыянальнага сходу Нгуен Фу Чонгам, у Ханоi.
Дзве дзяржавы актыўна супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацый (у прыватнасці, ААН). Супадаюць іх падыходы ў барацьбе з глабальным змяненнем клімату, супрацьдзеянні тэрарызму, гандлю людзьмі, раззбраенні, падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, актывізацыі міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця, ахове прыроды, гуманітарнай дзейнасці. Падобныя пазіцыі дзвюх краін па шырокім коле пытанняў міжнароднага парадку дня знайшлі адлюстраванне ў Сумеснай дэкларацыі іх лідараў, падпісанай сёлета. А на нядаўняй сустрэчы Уладзіміра Андрэйчанкі з Прэзідэнтам В'етнама Нгуен Мінь Чыетам абмеркаванае развіццё двухбаковага палітычнага дыялога, пашырэнне ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. Старшыня ніжняй палаты беларускага парламента праінфармаваў кіраўніка в'етнамскай дзяржавы пра рэалізацыю дамоўленасцяў, дасягнутых на найвышэйшым узроўні падчас леташняга візіту. Ёсць дынаміка і ў эканамічных стасунках. В'етнам з'яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. За апошнія тры гады ўзаемны таваразварот вырас амаль утрая. Прэзідэнты дзвюх дзяржаў дамовіліся пра павелічэнне яго ў наступныя некалькі гадоў да 1 млрд долараў. Мы экспартуем азіяцкаму партнёру найперш калійныя ўгнаенні і тэхніку "БелАЗ". Вялікія перспектывы ў харчовых паставак у В'етнам. Закупляем пераважна рыбу, морапрадукты, рыс, арэхі, фрукты, гарбату, каву ды прыправы. Магчымасці для нарошчвання ўзаемных паставак абмяркоўваліся падчас сустрэчы Уладзіміра Андрэйчанкі з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам. Гутарка вялася пра перспектывы рэалізацыі сумесных ініцыятыў у сферы прамысловай кааперацыі, а таксама праектаў, якія могуць задзейнічаць беларускі навукова-тэхнічны патэнцыял. Ёсць зацікаўленасць і да пашырэння супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. Візіт не абмежаваўся выключна кабінетнымі перамовамі. Беларускія дэлегаты наведалі і вытворчасць. Яны пабывалі на аўтазаводзе "Куулунг-мотор", што выпускае грузавую тэхніку. Не выключана, што гэта стане пачаткам плённага супрацоўніцтва в'етнамскай кампаніі з Мінскім маторным заводам. Зоя ВАРАНЦОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам АНДРЭЙЧАНКАМ вярнулася з В'етнама. Візіт такога ўзроўню...
|
|