У выхадныя пацяплее да плюс 13. 21.by

У выхадныя пацяплее да плюс 13

27.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У найбліжэйшыя дні на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е, амаль без ападкаў, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Толькі сёння месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а ў чацвер на паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай месцамі туман. Сёння ўдзень 2—8 цяпла. Уначы на чацвер стане даволі холадна, ад 0 да 6 марозу, удзень — 3—10 цяпла.

У пятніцу на тэрыторыю Беларусі завітае атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы. Таму ўначы на пятніцу паўсюдна, а ўдзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай туман. Уначы ад мінус 3 да плюс 3, удзень — плюс 4—11 градусаў. У выхадныя паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы прынясе нам цяпло. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ўначы на суботу ў паўночных раёнах краіны. Месцамі туман. На выхадныя ўначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў. Удзень у суботу 5—11, у Брэсцкай вобласці да плюс 13, у нядзелю — 8—13 цяпла. Сіноптыкі прагназуюць, што цёплае надвор'е захаваецца і ў першыя дні лістапада.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У найбліжэйшыя дні на тэрыторыі Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е, амаль без ападкаў, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика