Лукашэнка не будзе абмяжоўваць Інтэрнет. 21.by

Лукашэнка не будзе абмяжоўваць Інтэрнет

27.10.2010 12:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі няма абмежавання на свабоднае карыстанне Інтэрнэтам. Пра гэта заявіў 26 кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час нарады аб стане і перспектывах развіцця анкалагічнай дапамогі ў Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што ў краіне ніхто нікому не закрывае доступ у Інтэрнэт.

«Сёння ж не закрыеш!» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Як забараніць Залуцкаму (Іосіф Залуцкі — доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі) выйсці на сайт прэзідэнта Расіі, блогера, і прачытаць бруд адносна яго беларускага калегі? Ніхто не забароніць! Ён выйдзе і прачытае. Або яшчэ на нейкія сайты і старонкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што сёння нават пяцігадовыя дзеці ўпэўнена карыстаюцца Інтэрнэтам. «Таму глупства гэта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт закрануў у цэлым тэму развіцця Інтэрнэту ў краіне.

«Калі мы заняліся цяпер Інтэрнэтам, то ўбачылі свае магчымасці.

І сёння мяне крытыкуюць за ўказ па Інтэрнэту не таму, што тут дыктатура, а таму што мы грошы, мільёны долараў забіраем у тых, хто калісьці карыстаўся нашым становішчам, геаграфічным у тым ліку, і нашымі магчымасцямі, кішэні набівалі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Сёння мы гэта павярнулі ў краіну», — дадаў ён.

Указ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» падпісаны 1 лютага 2010 года, уступіў у сілу 1 ліпеня. Дакументам прадугледжаны абавязак дзяржорганаў і дзяржаўных арганізацый размяшчаць інфармацыю аб сваёй дзейнасці на афіцыйных сайтах, забяспечваць іх эфектыўнае функцыянаванне і сістэматычнае абнаўленне. Карыстальнікі павінны свабодна і бясплатна атрымліваць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), паштовым адрасе, нумарах тэлефонаў яго даведачных службаў, парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах. Указ таксама рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі па патрабаванню карыстальніка інтэрнэт-паслуг.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі няма абмежавання на свабоднае карыстанне Інтэрнэтам. Пра гэта заявіў 26 кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час нарады аб стане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика