Міліцыя ўжо . 21.by

Міліцыя ўжо

27.10.2010 14:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па словах праваахоўнікаў, штотыдзень выяўляецца ад 50 да 100 супадзенняў адбіткаў пальцаў па злачынствах мінулых гадоў.

1 мільён 740 тысяч беларусаў ужо прайшлі абавязковую дактыласкапію.

«Адкатаць» пальчыкі засталося ў 450 тысяч ваеннабавязаных мужчын.

Штотыдзень па напрацаванай базе выяўляецца ад 50 да 100 супадзенняў адбіткаў пальцаў па злачынствах мінулых гадоў. На сённяшні дзень крыміналісты выявілі больш за 7 тысяч такіх супадзенняў. З іх 63 па забойствах, 106 па цяжкіх цялесных пашкоджаннях, 304 па рабаўніцтвах і каля 6 тысяч па крадзяжах.

Нагадаем, з 21 красавіка гэтага года дактыласкапія стала абавязковай для мужчын з 18 да 55 гадоў.

Чакаецца, што яе павінны прайсці амаль 2 мільёны 200 тысяч чалавек. Між тым, пальчыкі пачалі «адкатваць» адразу пасля ліпеньскага выбуху ў Мінску ў 2008 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па словах праваахоўнікаў, штотыдзень выяўляецца ад 50 да 100 супадзенняў адбіткаў пальцаў па злачынствах мінулых гадоў. 1 мільён 740 тысяч беларусаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика