На Беларусі дакладна жылі вікінгі
28.10.2010
—
Новости Общества
|
Праўда, доказы гэтага археолагі хаваюць, каб рэчы не знішчылі чорныя капальнікі. На тэрыторыі нашай краіны (у Віцебскай вобласці) адшукалі рэшткі старажытнага пасялення вікінгаў з рэчамі, якія адносяцца да Х стагоддзя. Беларускія археолагі сцвярджаюць, што гэта — грандыёзнае адкрыццё, бо раней сустракаліся толькі адзінкавыя прадметы і скарбы, якія не маглі пацвердзіць, што вікінгі пастаянна жылі на Беларусі. Зараз жа знойдзены сапраўдныя доказы, якія сведчаць пра побыт прадстаўнікоў гэтага народа. Праўда, раскрываць, што гэта канкрэтна за знаходкі, археолагі пакуль што не жадаюць з пункта гледжання бяспекі.— Для гісторыі нашай краіны гэта — сапраўдны скарб. Варта толькі намякнуць, дзе ён знойдзены, як чорныя капальнікі адразу апынуцца на тым месцы і можна будзе забыць пра нашы адкрыцці, — кажа навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.Паводле слоў спецыяліста, дагэтуль у нашай краіне практычна не існавала навукова-даследчых работ, прысвечаных скандынаўскім мараходам ранняга сярэднявечча. Каб выправіць гэту сітуацыю, у наступным годзе плануецца сабраць патрэбныя звесткі падчас маштабных раскопак на месцы грандыёзнай знаходкі. Дарэчы, пакуль спецыялісты маўчаць, у інтэрнэце ўжо з’явілася інфармацыя, што сярод самых значных знаходак беларускіх археолагаў — пахаванне вікінга разам са зброяй і канём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, доказы гэтага археолагі хаваюць, каб рэчы не знішчылі чорныя капальнікі.
|
|