Працоўныя пенсіі з лістапада ўзрастуць у сярэднім на 10 працэнтаў
30.10.2010
—
Новости Общества
|
Дадатковыя расходы на гэтыя мэты складуць Br135,7 млрд за месяц. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва, каментуючы ўказ аб павышэнні з лістапада памеру працоўных і сацыяльных пенсій. Пенсійную прыбаўку адчуюць звыш 2,4 млн чалавек, якія атрымліваюць працоўныя пенсіі ў сістэме органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароны. Сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросце павялічыцца з Br555 тыс. у кастрычніку да Br610, 9 тыс. у лістападзе. Намеснік міністра звярнула ўвагу пенсіянераў на тое, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу і заробку, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак і павышэнняў. Максімальны памер працоўнай пенсіі па ўзросце для непрацуючых пенсіянераў, якія маюць стаж 40 гадоў у жанчын і 45 гадоў у мужчын і пры індывідуальным каэфіцыенце 4,0 і вышэй, дасягне з лістапада Br954,9 тыс. (у кастрычніку — Br864 тыс.100). У працуючых пенсіянераў, якія маюць стаж 40/45 гадоў і індывідуальны каэфіцыент 1,3 і вышэй, максімальны памер працоўнай пенсіі па ўзросце складзе з лістапада Br693 тыс.150 (у кастрычніку — Br627 тыс.240). Указам таксама ўстаноўлена штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам першай, другой і трэцяй групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры Br40 тыс. Такіх атрымальнікаў у краіне — каля 50 тыс. чалавек. "Неабходныя сродкі на выплату павышаных пенсій у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ёсць, — запэўніла прадстаўнік міністэрства. — Выплаты ў новых памерах пачнуцца ўжо з 1 лістапада, яны будуць праведзены своечасова і ў поўным аб'ёме". "Апошні час расходы на фінансаванне пенсійных выплат складаюць каля 10 працэнтаў ВУП, — сказала намеснік міністра. — У цэлым тэмпы росту пенсій супараўнальны з тэмпамі росту заработнай платы ў рэспубліцы, а суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы перавышаюць 40 працэнтаў". Валянціна Каралёва выказала ўпэўненасць, што па выніках 2010 года ўсе прагнозныя паказчыкі па ўзроўні пенсійнага забеспячэння будуць выкананыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дадатковыя расходы на гэтыя мэты складуць Br135,7 млрд за месяц. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна...
|
|