Як журналіст маёра пакрыўдзіў
10.11.2010 09:39
—
Новости Общества
|
Выпадкова трапіўшы у кадр, віцебскі міліцыянт вырашыў паказаць «хто ў хаце гаспадар». Падчас здымкаў інтэрв’ю з прэтэндэнтам на прэзідэнцтва Уладзімірам Правальскім, пад аб’ектыў тэлекамеры выпадкова трапіў супрацоўнік міліцыі. Гэта сталася прычынаю для затрымання аператара. На відэазапісе чуваць, як маёр звязваецца са сваімі калегамі праз тэлефон. «Мне нарад патрэбны на дапамогу — чалавек зняважыў мяне», — шукае паратунку маёр міліцыі. Чуваць, як, спрабуючы забраць відэакамеру, міліцыянт правакуе аператара: «Хочаце ўдарыць мяне?! Ударце, калі ласка! Паказвайце непадпарадкаванне, ударце!» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хочаце ўдарыць мяне?! Ударце, калі ласка! Паказвайце непадпарадкаванне, ударце!»
|
|