З чацвярга — зіма. 21.by

З чацвярга — зіма

23.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, з чацверга на тэрыторыю Беларусi пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання. Чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе снегу. На дарогах месцамi магчыма галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ў чацвер складзе ад 4 градусаў марозу да 1 градуса цяпла. Удзень чакаецца каля 0. У пятнiцу, 26 лiстапада, стане на пару градусаў халадней. Тэмпература ў начныя гадзiны панiзiцца да мiнус 1-6 градусаў. Пры праясненнях слупок будзе паказваць 8 градусаў марозу. Удзень у паўночных раёнах чакаецца 5 градусаў нiжэй за нуль, на поўднi рэспублiкi — да 1 градуса цяпла.

Паводле папярэднiх разлiкаў, у выхадныя днi ўтрымаецца зiмовае надвор'е. Месцамi пройдзе кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да мiнус 10 градусаў. Удзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў марозу. Як адзначыла Вольга Фядотава, такi тэмпературны фон на 2-5 градусаў нiжэйшы за клiматычную норму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава, з чацверга на тэрыторыю Беларусi пачнуць паступаць халодныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика