У Беларусі ўводзяцца абмежаванні па размяшчэнні ігральных устаноў і павышаецца працэнт выйгрышу ігравых аўтаматаў
23.11.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусі прыняты шэраг мер па павышэнні празрыстасці дзейнасці ігральных устаноў і ўзмацненні патрабаванняў да ігравога абсталявання, якое яны выкарыстоўваюць. Адпаведны ўказ № 599 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні парадку ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 19 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Як растлумачылі ў прэс-службе, дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу. Указам устаноўлена, што з 1 студзеня 2011 года дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу ажыццяўляюць выключна юрыдычныя асобы Беларусі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнэсу, абавязаны да 1 сакавіка 2011 года здаць у ліцэнзуючы орган арыгінал такога дазволу (ліцэнзіі), яго дублікат і копіі, завераныя ліцэнзуючым органам. На Міністэрства па падатках і зборах ускладзены функцыі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ігральнага бізнэсу, а таксама каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтай сферы. Указам удакладнены абмежаванні па размяшчэнні ігральных устаноў. Для размяшчэння залаў ігравых аўтаматаў змогуць выкарыстоўвацца памяшканні, агульная плошча якіх, уключаючы службовую зону ігральнай установы, павінна быць не меншая за 100 кв.м, а для размяшчэння казіно — не менш як 250 кв.м. Аднак такое абмежаванне не распаўсюджваецца на ігральныя ўстановы, размешчаныя ў гасцініцах і гасцінічных комплексах катэгорыі "тры зоркі" і вышэй. Акрамя таго, ігральныя ўстановы не змогуць размяшчацца ў капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), у якіх размешчаны ўстановы адукацыі, дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, рэлігійныя арганізацыі; у будынках жылых дамоў, памяшканнях дзяржаўных органаў, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, аб'ектаў паштовай сувязі і электрасувязі, санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый і арганізацый культуры; у фізкультурна-спартыўных збудаваннях (акрамя букмекерскіх кантор і таталізатараў). Пры гэтым ігральныя ўстановы павінны размяшчацца толькі ў капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), займаць гэтыя пабудовы цалкам або іх ізаляваныя памяшканні. Для ігральных устаноў, размешчаных на 1 студзеня 2011 года ў месцах, якія не адпавядаюць названым патрабаванням, устаноўлены пераходны перыяд. Ім дадзена права ажыццяўляць сваю дзейнасць да заканчэння тэрміну дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) без права яго прадаўжэння, але не пазней за 1 ліпеня 2012 года. З 1 красавіка 2011 года прадугледжана вядзенне Дзяржаўнага рэестра мадэляў ігравых аўтаматаў, дапушчаных да выкарыстання ў Беларусі. Закладзены сярэдні працэнт грашовага выйгрышу ігравых аўтаматаў пры іх уключэнні ў Дзяржаўны рэестр і далейшым выкарыстанні павінен быць не ніжэйшы за 90 працэнтаў для кожнага ігравога аўтамата. З 1 ліпеня 2012 года ўводзіцца ў эксплуатацыю спецыяльная камп'ютарная касавая сістэма, якая дасць магчымасць у рэжыме рэальнага часу поўнасцю кантраляваць фінансавыя патокі ігральных устаноў, а таксама рэалізаваць праграму "'абароны іграка", абмежаваўшы доступ да азартных гульняў няпоўнагадовых і іншых катэгорый грамадзян, вызначаных заканадаўствам. Акрамя таго, удакладнены правы арганізатараў азартных гульняў. Ім дадзена права забараняць доступ у ігральную ўстанову наведнікаў у выпадках неаднаразовага парушэння правіл наведвання ігральных устаноў або выкарыстання тэхнічных устройстваў, якія аказваюць уздзеянне на выпадковы вынік азартных гульняў. Арганізатарам азартных гульняў забаронена таксама прымаць на работу ў ігральныя ўстановы асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Указ спыняе практыку ўстанаўлення ставак падатку на ігральны бізнэс у еўра. З 1 студзеня 2011 года яны ўстанаўліваюцца ў беларускіх рублях без дыферэнцыяцыі ў залежнасці ад месца размяшчэння аб'ектаў падаткаабкладання і колькасці ігравога абсталявання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі прыняты шэраг мер па павышэнні празрыстасці дзейнасці ігральных устаноў і ўзмацненні патрабаванняў да ігравога абсталявання, якое яны...
|
|