Транспартнае пытанне паміж Прусамі і Краснадворцамі вырашанае. 21.by

Транспартнае пытанне паміж Прусамі і Краснадворцамі вырашанае

23.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нумары газеты ад 22 кастрычніка пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" мы спрабавалі разабрацца ў скарзе мінчаніна Леаніда Паўлавіча Адзярыхі, чыя бацькоўская хата знаходзіцца ў вёсцы Прусы Салігорскага раёна. Паводле яго слоў, пасля таго як былі аб'яднаныя два сельскія Саветы, у тутэйшых жыхароў узніклі пэўныя нязручнасці.

У прыватнасці, калі раней да канторы было тры кіламетры і да яе можна было дабрацца ў крайнім выпадку нават пехатою, дык да цяперашняга сельскага Савета — Краснадворскага — ужо каля пятнаццаці кіламетраў. А транспарт туды не ходзіць. Ёсць аўтобусны маршрут Салігорск — Прусы, аднак у Краснадворцы ён не трапляе, расказваў нам у мінулы раз чытач. Яшчэ Леанід Паўлавіч шкадаваў, што ў Прусах зачынены клуб — адзін з тых астраўкоў, у якім на вёсцы цеплілася культурнае жыццё. Хаця і сам прызнаваў, і нам тады пацвердзілі ў Краснадворскім сельскім Савеце, што асабліва хадзіць у той клуб не было каму: усяго ў вёсцы пастаянна пражывае 134 чалавекі, з якіх толькі 34 — працаздольнага ўзросту.

Як нам зноў жа патлумачылі ў мінулы раз у сельскім Савеце, патрэбныя вяскоўцам даведкі яны могуць замаўляць па тэлефоне, потым іх дашлюць заяўніку поштай. Такім чынам як бы кампенсуецца адсутнасць транспартных зносін вёскі з канторай. Хаця аб праблеме гэтай у раёне цудоўна ведалі і ўжо пэўны час абмяркоўвалі варыянт, каб двойчы на тыдзень аўтобус усё ж заходзіў у вёску.

І вось днямі мы атрымалі афіцыйны адказ-рэагаванне з Салігорскага райвыканкама. Адразу зазначым, станоўчы для вяскоўцаў — жыхароў як вёскі Прусы, так і іншых.

"Для вырашэння пытання транспартных зносін паміж вёскамі Прусы і Краснадворцы даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Аўтобусны парк №1" з 17 лістапада адкрывае маршрут "Салігорск — Чэпелі" праз вёскі Краснадворцы, Крывічы, Касынічы, Балотчыцы, Прусы. Час адпраўлення ад аўтавакзала "Салігорск" — 8.25 і 16.30 па серадах. Інфармацыя для пасажыраў пра новы маршрут "Салігорск — Чэпелі" будзе размешчаная ў сродках масавай інфармацыі, на аўтавакзале "Салігорск", у сельскіх выканкамах".

Не абышлі ў адказе і ўзнятыя чытачом пытанні наконт культурнага жыцця вяскоўцаў. "Прускі сельскі клуб быў зачынены па рашэнні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта па прычыне 100-працэнтнага зносу будынка і немагчымасці яго далейшай эксплуатацыі.

У сувязі з закрыццём клуба зараз культурным абслугоўваннем жыхароў займаецца перасоўная ўстанова культуры — аўтаклуб, які штомесяц, згодна з зацверджаным планам, наведвае жыхароў маланаселеных і аддаленых пунктаў раёна. Апошнія канцэрты для жыхароў вёскі Прусы канцэртнай брыгадай былі дадзеныя 21 жніўня і 12 лістапада, наступны пройдзе ў снежні".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары газеты ад 22 кастрычніка пад рубрыкай "Гарачы" тэлефон" мы спрабавалі разабрацца ў скарзе мінчаніна Леаніда Паўлавіча Адзярыхі, чыя бацькоўская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика