"ЗВЯЗДА" ў карагодзе "Берагіні"
23.11.2010
—
Новости Общества
|
Трэба дадаць, што фальклорны фэст быў "падмацаваны" вельмі грунтоўнымі выступленнямі навукоўцаў і практыкаў, якія правялі тут "круглы стол" на тэму "Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання, аднаўлення і трансляцыі". Прысутнічала на гэтай прэзентацыі фестывалю і газета "звязда". Вось ужо шмат гадоў наша выданне з'яўляецца інфармацыйным спонсарам "Берагіні" — расказвае, як у гарадскіх і вясковых школах далучаюць дзятву да фальклорнай спадчыны, як гэта станоўча ўплывае на фарміраванне светапогляду школьнікаў. А таксама інфармуе чытачоў пра самыя яскравыя відовішчы — фінальныя імпрэзы, якія праходзяць раз у два гады. У фае Палаца была разгорнутая вялікая "звяздоўская" фотавыстава — на здымках гледачы пазнавалі маленькіх і дарослых удзельнікаў прэзентацыі, бачылі іх мінулыя выступленні. Гэта фотавыстава з Мінска пераедзе на радзіму фестывалю ў райцэнтр Акцябрскі, дзе далучыцца да ўжо створанага там нашай газетай фоталетапісу "Берагіні". Здымкі гэтага фотарэпартажу прадстаўляюць адну з работ "звяздоўскай" выставы і знаёмяць з удзельнікамі фэсту, якія прыехалі ў Мінск з Акцябрскага раёна.Яўген Пясецкі. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але не толькі моладзь выступала тут — на сцэну выходзілі таксама фальклорныя гурты людзей сталага веку. Звонка выводзілі бабулі і дзядулі вясельныя песні, спрытна... |
|