Сакрэт поспеху ў год Ката — хуткасць і дзеянне. 21.by

Сакрэт поспеху ў год Ката — хуткасць і дзеянне

24.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Згодна з Усходнім календаром, надыходзячы 2011 год будзе годам Ката (Труса). Чым ён вызначыцца, якія новыя настроі з сабой прынясе, нашым чытачам расказаў астролаг Уладзімір ВАСЮК.

— Абодва сімвалы года — што кот, што трус — жывёлы рухомыя, імклівыя, дынамічныя, таму наступны год прынясе нам дынаміку і павышаную актыўнасць. Самым галоўным прынцыпам стане хуткасць, ініцыятыва. Прыйшоў час змяніць абарончую тактыку на наступальную, заваёўніцкую. Час атакаваць. Пераможа той, хто дзейнічае.

Нягледзячы на пушыстасць і ласкавасць жывёл-татэмаў года, 2011-ы стане адным з самых дынамічных, актыўных і няпростых для большасці людзей, бо запатрабуе дзеянняў, учынкаў, скіраваных на дасягненне хуткіх вынікаў. Менавіта колькасцю такіх канкрэтных дзеянняў і будзе вымярацца паспяховасць у надыходзячым годзе.

Такім чынам, сакрэт поспеху ў год Ката — хуткасць і дзеянне, скіраванае на тэрміновыя вынікі.

Прынцып года праявіць сябе і ў палітыцы, і ў міжнародных стасунках: стане больш дынамізму, агрэсіі, абвострацца канфлікты. Прычым, татэмы года ў большасці выпадкаў будуць на баку ініцыятараў канфліктаў і дапамогуць ім заваяваць перамогу, таму не трэба баяцца паражэння, лепш актыўна наступаць на тых франтах, якія маюць для вас вялікае значэнне і дзе б даўно хацелася адсвяткаваць вікторыю. Але гэта не азначае, падкрэсліў астролаг, што ўвязвацца ў бойку трэба абсалютна бяздумна, не зважаючы на колькасную перавагу сіл праціўніка і сваю нявыгадную пазіцыю. Спярша мае сэнс цвяроза ацаніць сітуацыю, прыкінуць шанцы на поспех і — толькі калі яны даволі высокія — рушыць у наступленне. Важна, каб у вас хапала сіл і рэсурсаў на той учынак, які вы хочаце здзейсніць, але яшчэ важней — вера ў станоўчы вынік сваіх намаганняў.

Яшчэ адзін прынцып наступнага года — навучыцца жыць сённяшнім днём, цяперашнім момантам, зыходзячы са сваіх наяўных рэсурсаў, паспрабаваць перанесці аб'ект мары ў рэальнасць і ўвасобіць ідэю ў жыццё. Кожны дзень рабіць нешта канкрэтнае для дасягнення сваёй мэты. Хопіць адкладваць свае планы і мары! Настаў час ажыццявіць іх! Даўно хацелі кінуць курыць, запісацца ў фітнэс-клуб, стварыць сям'ю? Калі гэта так, то дзейнічайце, а не адкладайце на больш доўгатэрміновы перыяд. Рэалізуйце тое, пра што даўно марылі, а сімвалы года вас падтрымаюць.

Як сцвярджае мудрая японская прымаўка: хочаш быць кімсьці — будзь ім!

У многіх з нас атрымаюць шанц на рэалізацыю справы і праекты, якія гадамі не маглі ажыццявіцца. А тым, у каго апошнім часам справы не ладзяцца, а стрэлка эмацыянальнага барометра трывала завісла над рыскай "пахмурна", астролаг раіць узгадаць свае мінулыя перамогі і дасягненні, хай сабе і невялікія.

— Выхад з цяжкага становішча варта пачынаць з успамінаў аб ранейшых перамогах, аб тым лепшым і светлым, што з вамі адбылося ў папярэднія гады. Такі настрой дапаможа атрымаць станоўчы імпульс і змяніць жыццё да лепшага.

У 2011 годзе не варта адразу замахвацца на вялікія перамогі, адзначыў Уладзімір ВАСЮК. Вялікія перамогі патрабуюць вялікіх намаганняў. Галоўнае — зрабіць перамогу ладам жыцця, кожны дзень ажыццяўляць нейкія дробныя пазітыўныя перамены, навучыцца дасягаць маленькіх перамог кожны дзень, каб яны пацягнулі за сабой перамогі вялікія. Штодзённыя і паслядоўныя намаганні ў вызначаным кірунку абавязкова дапамогуць вам дасягнуць поспеху ў наступныя 12 месяцаў.

Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з Усходнім календаром, надыходзячы 2011 год будзе годам Ката (Труса). Чым ён вызначыцца, якія новыя настроі з сабой прынясе, нашым чытачам расказаў астролаг...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика