"У Жабінцы сёння няма чаргі на трохпакаёвыя кватэры. А вось попыт на адна- і двухпакаёвыя пакуль задаволіць не можам". 21.by

"У Жабінцы сёння няма чаргі на трохпакаёвыя кватэры. А вось попыт на адна- і двухпакаёвыя пакуль задаволіць не можам"

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З дэлегатам чацвёртага Усебеларускага сходу начальнікам Жабінкаўскай ПМК-10 "Брэстаблсельгасбуда" Мікалаем ШПАКОЎСКІМ мы сустрэліся ў перапынку сходу дэлегатаў ад Брэсцкай вобласці, дзе абмяркоўвалі праекты дакументаў і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў.

Калектыў будаўнікоў, які ўзначальвае Мікалай Шпакоўскі, налічвае 320 чалавек. Для самага маленькага раёна краіны гэта даволі вялікая арганізацыя. І аб'ёмы будаўніцтва ў іх даволі значныя.

— Калі краіна шмат будуе, значыць, яна жыве і развіваецца, — гаворыць Мікалай Антонавіч. — Дынаміку развіцця можна прасачыць нават па нашай адносна невялікай арганізацыі. Зараз мы заканчваем будаўніцтва двух 60-кватэрных і двух 50-кватэрных дамоў, будуем пяць дамкоў у вёсцы, таксама ўзводзім фермы для сельгаспрадпрыемстваў, вядзём рэканструкцыю вытворчых памяшканняў цукровага завода. У Жабінцы сёння няма чаргі на трохпакаёвыя кватэры. А вось попыт на адна- і двухпакаёвыя пакуль задаволіць не можам. І гэта задача найперш для праекціроўшчыкаў. З улікам рэалій невялікіх райцэнтраў, малых гарадоў трэба мець тыповыя праекты жылля, так званага "эканомкласа".

Яшчэ кіраўнік будаўнічай арганізацыі заклапочаны праблемай узаемадзеяння будаўнікоў з заказчыкамі, інвестарамі — словам, уласнікамі аб'ектаў, якія ўзводзяцца. Формы і метады такога ўзаемадзеяння даўно вызначаны нарматыўнымі актамі. А вось на справе дакументы далёка не заўсёды дакладна выконваюць сваю ролю. Таму ў працэсе работы не раз бывае, што праекты, дапаможныя камунікацыі трапляюць на будаўнічую пляцоўку несвоечасова. Таму, здараецца, сеткі вядуцца разам з будаўніцтвам, а то і аддзелкай памяшкання. А так быць не павінна. Ад гэтага горшая перш за ўсё якасць жылля, вытворчых памяшканняў.

Год падыходзіць да канца, у ПМК-10 няма адпаведных дакументаў на жылыя дамы, якія будаўнікі маюць намер пачынаць будаваць у наступным годзе. Вось такія хібы ў арганізацыі будаўнічага працэсу трэба выпраўляць у наступнай пяцігодцы, лічыць Мікалай Шпакоўскі.

Хвалюе начальніка ПМК і праблема падрыхтоўкі будаўнічых кадраў, замацавання людзей у малах гарадах. Усё гэта ён мае намер абмеркаваць з калегамі на Усебеларускім форуме.

А на пытанне, што дэлегат Усебеларускага сходу пажадаў бы ўсім беларусам і свайму калектыву, ён адказаў так: "Усім жадаю, каб новабудоўлі — і жыллё, і спартыўныя аб'екты, і вытворчыя памяшканні — прыносілі задавальненне і радасць, а нам — пабудаваць нешта значнае, што зробіць наш горад яшчэ прыгажэйшым. Зараз здалёк бачныя не зусім звычайныя, падобныя на вежы, склады цукровага завода, якія ўзводзілі нашы будаўнікі. Думаю, што нам пад сілу і іншыя цікавыя аб'екты".

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дэлегатам чацвёртага Усебеларускага сходу начальнікам Жабінкаўскай ПМК-10 "Брэстаблсельгасбуда" Мікалаем ШПАКОЎСКІМ мы сустрэліся ў перапынку сходу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика