Над чым павінна працаваць улада?. 21.by

Над чым павінна працаваць улада?

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прамая сувязь

На гэтым тыдні старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра пабываў у трох ВНУ абласнога цэнтра — ГрДУ імя Янкі Купалы, аграрным і медыцынскім універсітэтах, дзе адказаў на пытанні моладзі аб праблемах, якія яе хвалююць, і пацікавіўся меркаваннем студэнцтва: над чым павінна папрацаваць улада. Такія сустрэчы, сказаў кіраўнік вобласці, стануць традыцыйнымі і будуць праходзіць раз у паўгода ў кожным універсітэце.

Першае пытанне ў медуніверсітэце датычылася перспектыў развіцця Гродна ў бліжэйшыя пяць гадоў. Пазіцыя Сямёна Шапіры наступная: горад павінен забудоўвацца так, каб не страціць свой каларыт, самабытнасць, быць утульным для жыцця людзей, нават калі гэта запатрабуе большых капукладанняў па інжынернай інфраструктуры. Трэба клапаціцца пра зоны адпачынку, паркі — не толькі ўладзе, а ўсім жыхарам, так бы мовіць, талакой. Нядаўна, напрыклад, дэпутаты абласнога і гарадскога Саветаў праявілі ініцыятыву навесці ў выхадны дзень парадак у парку "Румлёва" — самі папрацавалі, іх падтрымалі вайскоўцы, эколагі і толькі... два жыхары гэтага мікрараёна.

Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, выдаткавана 125 мільярдаў рублёў, каб завяршыць будаўніцтва ў Гродне шэрагу найважнейшых медыцынскіх аб'ектаў — кардыялагічнага цэнтра, дзіцячай абласной бальніцы і станцыі пералівання крыві. Акрамя таго, будзе завершана рэканструкцыя заапарка, пабудуюць самы буйны ў горадзе гіпермаркет, новы выгляд набудзе прывакзальная плошча (з музеем Гродзенскай чыгункі), прапрацоўваецца ідэя будаўніцтва Палаца гульнявых відаў спорту. Яшчэ адна задача — штогод адчыняць у абласным цэнтры па дзесяць аб'ектаў грамадскага харчавання — кавярняў і рэстаранаў.

Што датычыцца жылля, то сёлета ў цэлым па вобласці яго будзе пабудавана 860 тысяч квадратных метраў, а "планка" наступнага года — 1 мільён 200 тысяч квадратных метраў. Пры гэтым адзін з прыярытэтаў — перасяленне людзей з трухлявага жылля ў добраўпарадкаваныя кватэры.

"А як будзе вырашацца праблема студэнцкіх інтэрнатаў?" — пацікавіліся будучыя медыкі ў старшыні аблвыканкама. Ён не стаў адразу ж раздаваць абяцанкі, але сказаў, што "трэба ініцыяваць будаўніцтва яшчэ аднаго інтэрната". Сямён Шапіра таксама падтрымлівае ідэю стварэння ў абласным цэнтры Дома творчасці моладзі і менавіта маладых спецыялістаў хацеў бы бачыць у складзе інвестыцыйнага агенцтва, якое цяпер ствараецца.

Адказваючы на пытанне аб пазіцыі мясцовай улады ў дачыненні да захавання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у прыватнасці, Каложскай царквы, Сямён Шапіра паведаміў аб ініцыятыве ААТ "Белаграпрамбанк" прафінансаваць працу па рэстаўрацыі Каложы. Пакуль на парадку дня — будаўніцтва царкоўна-прыходскага комплексу. "А за гэты час мы павінны параіцца са спецыялістамі і прыняць правільнае рашэнне непасрэдна па Каложскай царкве. Меркаванне спецыялістаў павінна быць першарадным", — лічыць старшыня аблвыканкама.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра пабываў у трох ВНУ абласнога цэнтра — ГрДУ імя Янкі Купалы, аграрным і медыцынскім універсітэтах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика