"...Мая — гэта ўжо назаўсёды!". 21.by

"...Мая — гэта ўжо назаўсёды!"

27.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вельмі даўні падпісчык "Звязды" і пастаянны яе чытач (калі-нікалі для параўнання купляю і іншыя газеты) хачу выказаць сваё меркаванне адносна зместу.

Мне, як і многім, вельмі імпануе галоўнае — што "Звязда", можна сказаць, з веку ў век размаўляе са мной, з усімі сваімі чытачамі на іх роднай мове; тое, што яна, як мне здаецца, досыць незалежная — ні за белых, ні за чырвоных; тое, што ў ёй шмат вельмі разнапланавых і досыць цікавых матэрыялаў; тое, што ў рэдакцыі дружны і стабільны калектыў. Я, напрыклад, ужо па прозвішчах ведаю, хто пра што піша, чаго ад каго чакаць. Прыемна, што на старонках з'яўляюцца новыя імёны, што прыходзяць новыя маладыя журналісты. З цікавасцю назіраю, як яны набіраюцца вопыту, адточваюць сваё майстэрства.

Добра і тое, што сваё слова тут могуць сказаць чытачы.

Што не зусім падабаецца? Бываюць нумары, калі на некалькіх старонках распавядаецца пра поспехі асобных прадпрыемстваў. Я разумею, што гэта патрэбна, але чаму б у сённяшнім нумары не расказаць пра адных, праз нумар — пра другіх. Такія матэрыялы патрэбныя і часам цікавыя, але ж, баюся, не шырокаму колу чытачоў.

Альбо вось яшчэ: у асобных артыкулах, у пісьмах падымаюцца вельмі сур'ёзныя пытанні, людзі выказваюцца, гавораць пра набалелае. І што ж далей?

Прыклад? На старонкі газеты вынеслі свае праблемы (і не надуманыя, бо яны сапраўды ёсць!) людзі адной з самых высакародных прафесій — настаўнікі. Думаю, усе чытачы сачылі за гэтымі звяздоўскімі публікацыямі, чакалі, як пракаментуюць іх, бо павінен жа нехта сказаць, як будзе папраўляцца гэтае становішча? І... не дачакаліся. Прынамсі, пакуль. А ведаць жа трэба, бо вельмі ў многім менавіта ад настаўнікаў залежыць тое, якімі вырастуць нашы дзеці.

Моцныя артыкулы былі пра стан роднай мовы, пра п'янства. Бяда ў нас — і з тым, і з гэтым. Нельга яе замоўчваць!

Варта, на маю думку, больш пісаць і пра тое, як жывуць людзі ў іншых краінах...

А вось інфармацыі на тэму, хто што ўкраў, хто каго забіў, хто трапіў у аварыі — можа, і залішне.

Зрэшты, гэта мой, суб'ектыўны погляд. А наогул "Звязда" — газета добрая, мая. І гэта ўжо назаўсёды.

В.І. Пабягайла,>г. Ляхавічы.

>г. Ляхавічы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вельмі даўні падпісчык "Звязды" і пастаянны яе чытач (калі-нікалі для параўнання купляю і іншыя газеты) хачу выказаць сваё меркаванне адносна зместу. Мне,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика