Пасольства Бельгіі ў Мінску пакуль не будзе. 21.by

Пасольства Бельгіі ў Мінску пакуль не будзе

29.11.2010 10:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магчымасць адкрыцця ў Мінску бельгійскага пасольства пакуль не разглядаецца,

паведаміў пасол Бельгіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтву Гі Труверуа.

«Пасольства ў Мінску было б добрай ідэяй, але не лічу, што гэта неабходная ўмова для пашырэння эканамічных кантактаў. У нас ёсць ганаровы консул у Беларусі, які актыўна ўдзельнічае ў бізнесе», — сказаў пасол.

На думку дыпламата, зараз асноўная задача беларуска-бельгійскага ўзаемадзеяння — нарошчванне эканамічнага супрацоўніцтва.

«Зараз мы імкнемся вызначыць тыя сферы, у якіх Беларусь уяўляе для нас камерцыйную цікавасць», — дадаў Гі Труверуа. Ён адзначыў, што ў Беларусі паспяхова працуюць 30–40 бельгійскіх кампаній. Аб’ём гандлю паміж краінамі склаў 300 млн. еўра, але, як лічыць пасол, «можа быць значна большым».

Дыпламат мяркуе, што рэфармаванне беларускай эканомікі і ўдзел краіны ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам будзе садзейнічаць росту цікавасці да яе з боку замежных інвестараў, у тым ліку з Бельгіі. Аднак для набыцця Беларуссю канкурэнтных пераваг вельмі важныя «тэмп і маштаб рэформ», з улікам эканамічных пераўтварэнняў у краінах-саюзніцах.

«У вашай краіны ёсць усё неабходнае, каб выкарыстаць перавагі, якія дае Мытны саюз, у прыватнасці ўдалае геаграфічнае становішча», — лічыць Труверуа.

Са свайго боку Бельгія гатова падзяліцца багатым вопытам у сферы лагістыкі і спадзяецца на супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і кампаніямі, сказаў пасол. У Беларусі ўжо працуе прадстаўніцтва бельгійскай лагістычнай кампаніі Ahlers — аднаго з сусветных лідараў у галіне марскіх, аўтамабільных і чыгуначных перавозак.

Як адзначыў Гі Труверуа, у студзені гэтага года, калі ён прыязджаў у Мінск для ўручэння даверчых грамат прэзідэнту Беларусі, ён абяцаў міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву «вярнуцца з бізнесам» і стрымаў сваё абяцанне. 25 лістапада ў Мінску адбыліся дзелавы семінар і кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам чатырох бельгійскіх і 27 беларускіх прадпрыемстваў. У склад бельгійскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кампаній Barco і LMS — сусветных лідараў у вытворчасці электронікі і праграмнага забеспячэння. Іх прадукцыя вельмі зацікавіла беларусаў, паведаміў пасол Бельгіі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасць адкрыцця ў Мінску бельгійскага пасольства пакуль не разглядаецца, паведаміў пасол Бельгіі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтву Гі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика