Мілінкевіч выступіць на саміце Еўрапейскай народнай партыі. 21.by

Мілінкевіч выступіць на саміце Еўрапейскай народнай партыі

02.12.2010 13:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 снежня ў Брусэлі адбудзецца саміт Еўрапейскай народнай партыі, прадстаўнікі якой узначальваюць 19 краінаў ЕС і маюць большасць у Еўрапарламенце. Гэта будзе выніковая сустрэча ў 2010 годзе.

У павестцы дня — эканамічная сітуацыя, супольная стратэгія знешняй палітыкі, мірныя працэсы на Блізкім Усходзе і міжрэлігійны дыялог. У працы саміту возьмуць удзел прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк, прэзідэнт Еўрапейскага Савета Херман ван Ромпэй, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі, прэм’ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельт, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, прэм’ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс, прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс і іншыя кіраўнікі дзяржаваў-сябраў Еўрасаюзу.

Сярод запрошаных — кароль Іарданіі Абдала, прадстаўнікі краінаў-удзельніц Праграмы «Усходняе партнёрства» — прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, прэм’ер-міністр Малдовы Улад Філат, апазіцыйныя лідэры з Украіны і Беларусі Юлія Цімашэнка і Аляксандр Мілінкевіч. Кожную краіну прадстаўляе адзін чалавек.

Лідэр руху «За свабоду» зробіць даклад пра сітуацыю ў нашай краіне. Паседжанні саміту ЕНП традыцыйна адбываюцца ў закрытым рэжыме, без удзелу асабістых дарадцаў і асістэнтаў.

Падзяліцца навіной: 
belmy.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 снежня ў Брусэлі адбудзецца саміт Еўрапейскай народнай партыі, прадстаўнікі якой узначальваюць 19 краінаў ЕС і маюць большасць у Еўрапарламенце. Гэта будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика