Інавацыі ў адукацыі і працоўныя месцы ў глыбінцы
09.12.2010
—
Новости Общества
|
Міхаіл СТРАЛЕЦ, доктар гістарычных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта: — Галоўнае пытанне, якое ўзнікае пры ацэнцы беларускіх рэалій у сусветным супольніцтве, можна сфармуляваць наступным чынам: "Ці аказалася жыццяздольнай беларуская мадэль грамадскага развіцця?" Менавіта з гэтага пункту гледжання трэба разглядаць вынікі Чацвёртага Усебеларускага народнага сходу. Галоўны вынік: гэта мадэль адбылася, яна мае значныя рэзервы для ўдасканалення. У сваім дакладзе кіраўнік дзяржавы паказаў, што ўказаныя рэзервы маюць перш за ўсё інавацыйны грунт, утрымліваюць шэраг элементаў эканамічнага і тэхналагічнага базісу постіндустрыяльнай цывілізацыі. Як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь мне было прыемна даведацца, што ў наступнай пяцігодцы краіна ўвойдзе ў лік 50 дзяржаў з найвышэйшым індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу, у лік 30 дзяржаў з найлепшымі ўмовамі для развіцця бізнэсу. У вырашэнні задач, якія сфармуляваны на форуме, важнае месца адводзіцца вышэйшай школе. Я ўжо 24-ы год працую ў айчыннай вышэйшай школе і магу засведчыць, што тыя кадры, якія яна рыхтуе, здольныя вырашаць такія задачы. Аб гэтым, у прыватнасці, ішла гаворка ў прамове на Сходзе рэктара ўніверсітэта, у якім я працую, Пятра Сцяпанавіча Пойты. Я поўнасцю згодзен з прамоўцам наконт рэсурсаў, якія неабходны для падрыхтоўкі кадраў, што будуць працаваць у новых умовах гаспадарання. Кіраўнік ВНУ мае рацыю, калі заклікае прыцягваць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў да інавацыйных пошукаў, катэгарычна выказваецца за напаўненне рэальным зместам адукацыйных тэхналогій, якія з'яўляюцца інавацыйнымі ў сваёй аснове. Вельмі дарэчы і пастаноўка пытання аб падключэнні суб'ектаў гаспадарання, на якіх маглі б працаваць выпускнікі ВНУ, да ключавых стадый навучальнага працэсу з тым, каб не было супярэчнасцяў паміж рэаліямі будаўнічага комплексу і зместам навучальнага працэсу. Не магла не пакінуць ўражанне і заява Прэзідэнта аб тым, што будзе істотна ўмацоўвацца сацыяльная палітыка, што сярэдняя зарплата ў краіне ў 2015 годзе складзе 1000 долараў. Цікава было паслухаць аўтарытэтных замежных гасцей, якія параўноўвалі беларускія рэаліі з сітуацыяй у іншых краінах. Яны паказалі, што гэтыя параўнанні на карысць нашай Айчыны. Мне як спецыялісту-міжнародніку важна было даведацца, што нязменнай застаецца шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, якая цалкам адпавядае яе нацыянальным інтарэсам. Людміла БАБКО, пенсіянерка з пасёлка Жамчужны Баранавіцкага раёна: — Мяне глыбока закранула, калі з галоўнай трыбуны ўсенароднага форуму прагучала, што будзе ўдзяляцца вялікая ўвага малым гарадам і пасёлкам. Было сказана прыкладна так: "Трэба, каб у глыбінцы людзі маглі зарабіць, а не толькі ў сталіцы", і я з гэтым поўнасцю пагаджаюся. У нашым пасёлку адно прадпрыемства забяспечвае работай, і добрай зарплатай большую частку насельніцтва. А калі такія ці крыху меншыя паявяцца ў іншых сельскіх населеных пунктах, то гэта не дазволіць згаснуць вёсцы і запаволіць адток маладых людзей у сталіцу. А то, як мы ўсе пачулі, даводзіцца ставіць пытанне аб тым, што трэба скарачаць будаўніцтва ў Мінску, яму няма куды больш расці. Трэба ехаць у глыбінку. Вольга ВАСІЛЮК, настаўніца пачатковых класаў дзіцячага сада-школы №1 Брэста: — Мяне вельмі кранулі словы Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта пра нашу адукацыю, яго заклапочанасць становішчам настаўнікаў, медыкаў як паказчыкам маральнага і матэрыяльнага стану грамадства. "Моцнае і квітнеючае грамадства фарміруецца там, дзе асвета, здароўе і справядлівасць", — заўважыў Мітрапаліт. Сапраўды так, і мы, настаўнікі, маем прамое дачыненне да фарміравання і выхавання грамадства. Вельмі важна пры гэтым, каб і мы адчувалі сябе цалкам сацыяльна абароненымі. Я кажу пра зарплату, асабліва для маладых спецыялістаў адукацыі. Будзем спадзявацца, што ў наступнай пяцігодцы яна істотна ўзрасце. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усенародны сход падрабязна асвятляўся сродкамі масавай інфармацыі, кожны меў магчымасць пачуць нешта цікавае для сябе, узважыць, ацаніць. Першымі ўражаннямі ад... |
|