У модзе — Фіялка, Аўрора і Дабрыня. 21.by

У модзе — Фіялка, Аўрора і Дабрыня

16.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самымі папулярнымі імёнамі сёлета, відаць, стануць Аляксандр і Дар'я. Менавіта так часцей за ўсё называлі немаўлят у Фрунзенскім раёне — самым вялікім у Мінску. У ліку модных таксама Арцём, Максім, Аляксей, Іван, Мікіта, Даніла, Уладзіслаў, Марыя, Настасся, Ганна, Ксенія, Елізавета, Паліна, Сафія.

Усё часцей сталічныя жыхары ўспамінаюць старажытнарускія і стараславянскія, старажытнагрэчаскія і біблейскія імёны: Ярамір, Радзіслаў, Багдан, Евангеліна, Фяўронія, Вірсавія, Лазар, Варлаам, Максіміліян. Побач з польскім Тадэвушам — сярэднявечнае беларускае імя Альгерд. Сустракаюцца ў пераліку 50 папулярных імён і яўныя "заходнікі" — Оскар, Эрых, Інгрыд, Інес, а таксама нязвыклыя для беларускага вуха Муна, Наомі, Марха.

У спісе 2010 года ёсць і імёны трох былінных волатаў. Але калі Аляксей уваходзіць у пяцёрку модных, а Ілья знаходзіцца ў сярэдзіне пераліку, то Дабрыня пакуль у ліку рэдкіх. Кампанію ім складае Забава. У адным з выпадкаў бацькі назвалі дачку Аўрорай — ці то ў гонар легендарнага крэйсера, ці то ў гонар багіні ранішняй зары. А яшчэ ў спісе значацца такія нязвыклыя імёны як Фіялка і Авенір. Апошняе азначае "Бог ёсць светач" і мае старажытнаяўрэйскае паходжанне.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самымі папулярнымі імёнамі сёлета, відаць, стануць Аляксандр і Дар'я. Менавіта так часцей за ўсё называлі немаўлят у Фрунзенскім раёне — самым вялікім у Мінску. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика