Маці: «На Акрэсціна не даюць ніякіх звестак пра нашых дзяцей»
20.12.2010 12:07
—
Новости Общества
|
Наталля Сяргееўна Паходня – маці аднаго з затрыманых учора на плошчы Незалежнасці падчас разгону акцыі апазіцыі, не можа даведацца пра лёс свайго сына: «Тэлефон Мікалая маўчыць ад учорашняга вечара, — скрозь слёзы гаворыць жанчына. — Цэлую ноч я разам з іншымі бацькамі затрыманых правяла ля сцен прыёмніка размеркавальніка на Акрэсціна. Але тут катэгарычна адмаўляюцца паведаміць пра лёс затрыманых. Не пацвярджаюць ці знаходзіцца ў іх мой сын, ці жывы ён… Адзінае, што я ведаю — яго прозвішча ў спісах затрыманых. Што з ім і дзе яго будуць судзіць, я не ведаю… Паспрабую расшукаць яго ў судах…» Зараз ля сцен прыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна знаходзіцца 30 сваякоў затрыманых.Людзі чакаюць, што ў хуткім часе будуць вывешаны спісы затрыманых. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наталля Сяргееўна Паходня – маці аднаго з затрыманых учора на плошчы Незалежнасці падчас разгону акцыі апазіцыі, не можа даведацца пра лёс свайго сына: ...
|
|