У ліку затрыманых 19 снежня - 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ
20.12.2010 19:14
—
Новости Общества
|
Падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, якая прайшла ўвечары 19 снежня ў Мінску, былі затрыманыя Пра гэта БелаПАН паведаміла сяброўка Вількінай. «Яна свядома пайшла на гэтую акцыю.Святлана выкладчык ВНУ, і яна была не задаволеная, як праходзіла датэрміновае галасаванне, што студэнтаў і выкладчыкаў змушалі галасаваць. Так як юрыдычна нічога даказаць немагчыма, яна вырашыла так выказаць свой пратэст», — паведаміла сяброўка Вількінай. Паводле яе слоў, Вількіна патэлефанавала ёй 19 снежня ў 23.30 і паведаміла, што яны затрыманыя супрацоўнікамі сілавых структур і знаходзяцца ў аўтазаку. «Яна сказала, што ў машыне вельмі шмат людзей і іх некуды вязуць. Затым, у 23.50 яна патэлефанавала зноў і паведаміла, што машына спынілася. Відаць, іх прывезлі на Акрэсціна. Пасля гэтага Святлана на сувязь больш не выходзіла, іх мабільныя адключаныя, дома ніхто не адказвае», — сказала сяброўка чэмпіёнкі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці, якая прайшла ўвечары 19 снежня ў Мінску, былі затрыманыя 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна,...
|
|