Сябры АГП з Калінкавічаў прапануюць выключыць Раманчука з партыі
22.12.2010 12:56
—
Новости Общества
|
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў патрабуюць выключыць былога кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука з шэрагаў партыі. Сябры АГП з Калінкавічаў у сваёй заяве адзначаюць, што факт сустрэчы спадара Раманчука з Аляксандарам Лукашэнкам «можна расцэньваць як здраду інтарэсам партыі й дэмакратыі». 20 сьнежня Яраслаў Раманчук агучыў заяву, у якой усклаў адказнасьць за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці на былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Віталя Рымашэўскага. Дзяніс Рабянок, адзін з падпісантаў заявы, тлумачыць зварот тым, што 19 сьнежня ў выніку «брутальнага й нематывавана жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў галасаваньня пацярпела вялікая колькасьць людзей — людзі сталага веку, жанчыны, маладыя». На думку падпісантаў, «усю паўнату адказнасьці за гэтыя незаконныя й антычалавечныя дзеяньні нясе вышэйшае кіраўніцтва краіны, і найперш прэзыдэнт Лукашэнка». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў патрабуюць выключыць былога кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука з шэрагаў партыі. Сябры... |
|