Ірына Халіп не зламалася
22.12.2010 15:59
—
Новости Общества
|
З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік. Сустрэча адбылася 21 снежня ў следчым ізалятары КДБ. Адвакат паведаміў БелаПАН толькі пра тое, што са здароўем у яго падабароннай усё ў парадку. Ад Крыху больш Толсцік расказаў бацькам сваёй падабароннай. У прыватнасці, як паведаміў БелаПАН бацька Ірыны, кінадраматург Уладзімір Халіп, адвакат прысутнічаў на допыце яго дачкі, які доўжыўся чатыры гадзіны. « Адвакат адзначыў, што ён бачыў шмат зламаных людзей, але Ірына паводзіла сябе вельмі годна і не зламалася»,— сказаў Халіп. Кінадраматург таксама паведаміў, што 22 снежня ў СІЗА КДБ у іх з жонкай адмовіліся прыняць перадачу для дачкі (зубную шчотку і цёплыя рэчы), спаслаўшыся на тое, што яна знаходзіцца ў статусе затрыманай, а не арыштаванай. Нагадаем, журналістка расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, праходзіць падазронай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках ў дзень выбараў прэзідэнта. Падзяліцца навіной:
Марат Гаравы, Таццяна Каравянкова, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік. Сустрэча...
|
|