Кіраўніка выбарчага штаба Статкевіча знялі з варшаўскага цягніка і забралі ў пастарунак
23.12.2010 10:21
—
Новости Общества
|
Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты ў ноч на 23 снежня з цягніка Мінск — Варшава беларускімі пагранічнікамі, перададзены міліцыі. Марцалеў паведаміў БелаПАН па тэлефоне, што затрыманне адбылося на станцыі Кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча накіроўваўся ў сталіцу Польшчы паводле запрашэння тэлеканала «Белсат» на запіс перадачы.Мікалай Статкевіч з’яўляецца адным з сямі былых кандыдатаў у прэзідэнты, якія праходзяць у якасці падазроных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня. Палітык, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, аб’явіў галадоўку і адмовіўся ад давання паказанняў. Усяго, паводле звестак праваабаронцаў, статус падазроных маюць 19 чалавек. Сяргей Марцалеў у якасці даверанай асобы Статкевіча 5 снежня ўдзельнічаў у дэбатах кандыдатаў у прэзідэнты на першым канале Беларускага радыё. 19 і 20 снежня ў Мінску на вуліцах і ў кватэрах было затрымана больш як 600 чалавек. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, зняты ў ноч на 23 снежня з цягніка Мінск — Варшава беларускімі...
|
|