Уначы ўварваліся на офіс Белсата
26.12.2010 10:32
—
Новости Общества
|
Сёньня ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны. На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук, журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.«У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV», — паведамляе Міхась Янчук у Facebook Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.
|
|