Давераную асобу Рымашэўскага перавезлі з брэсцкай турмы ў Мінск
28.12.2010 00:00
—
Новости Общества
|
Зміцер Шурхай не выйшаў на свабоду пасля адбыцця пяці сутак арышту. Яго затрымалі 21 снежня па надуманых абвінавачваннях у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, але 26-га не выпусцілі. Як паведамілі ягоным сваякам, яго перавезлі ў Мінск для "правядзення следчых дзеянняў". Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Больш ніякай інфармацыі берасцейская міліцыя не мела. Шурхай быў адным з самых актыўных памочнікаў кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Ён кіраваў зборам подпісаў за Рымашэўскага ў Брэсцкай вобласці. Рымашэўскі быў адным з лідэраў Плошчы. Апублікаваны відэа, на якіх ён з хлопцамі-памочнікамі спыняе правакатараў у штацкім, якія білі шыбы ў Доме ўрада. На Плошчы Рымашэўскі быў збіты да крыві, выступаў з акрываўленай галовай. Затрыманы ў медпункце вакзала. Як выявілася, у Мінску Шурхая даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска. Там на яго заведзена адміністрацыйная справа па артыкуле 23.34. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцер Шурхай не выйшаў на свабоду пасля адбыцця пяці сутак арышту. Яго затрымалі 21 снежня па надуманых абвінавачваннях у непадпарадкаванні супрацоўнікам... |
|