ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грэцыя і Партугалія "не падыходзяць" для еўразоны?

Эканомікі Грэцыі і Партугаліі, а таксама некалькіх іншых паўднёваеўрапейскіх дзяржаў, якія ўваходзяць у еўразону, "недастаткова падыходзяць" для выкарыстання агульнаеўрапейскай валюты. Такую заяву зрабіў міністр фінансаў Славакіі Іван Міклаш, паведамляе Blооmbеrg са спасылкай на мясцовую газету Hоsроdаrskе Nоvіnу (HN).

Паводле яго слоў, абедзвюм краінам "у доўгатэрміновай перспектыве" варта, магчыма, выйсці з еўразоны. Міністр таксама адзначыў, што высілкі Еўрасаюза па прадухіленні пазыковага крызісу ў еўразоне былі не надта паспяховымі. У сярэдзіне снежня Міклаш дапусціў магчымасць выхаду з еўразоны Славакіі, аднак адзначыў, што ў яго няма адчування, што еўразона распадзецца.

2010 год усталяваў рэкорд па колькасці і маштабах прыродных катастроф

Як заявіла камісар ЕС па пытаннях гуманітарнай дапамогі Крысталіна Георгіева, ад стыхійных бедстваў па ўсім свеце сёлета загінулі больш за 300 тыс. чалавек. Агульныя эканамічныя страты складаюць 180 млрд еўра. У папярэднія гады памер шкоды быў меншым удвая і складаў 70-80 млрд еўра.

Асабліва буйнымі катастрофамі сталі землятрус на Гаіці, у выніку якога загінулі амаль 250 тыс. чалавек, і спусташальная паводка ў Пакістане, ад якой пацярпелі 20 млн. жыхароў. Еўракамісар канстатавала, што прыродныя катастрофы 2010 года адрозніваліся сапраўды гіганцкімі маштабамі доўгатэрміновых наступстваў, на пераадоленне якіх спатрэбяцца многія дзесяцігоддзі. У якасці прыкладаў яна прывяла таксама лясныя пажары ў Расіі, паводкі ў Балгарыі і Польшчы і нафтавую катастрофу ў Мексіканскім заліве.

Еўрапейскія гарады ўводзяць падатак на турыстаў

У Еўропе набірае папулярнасць ідэя абавязковых турыстычных збораў. Як адзначаюць эксперты, бюджэтны дэфіцыт прымушае мясцовыя ўлады вынаходзіць усе новыя крыніцы папаўнення казны.

Многія гарады ў розных краінах ужо ўвялі ці гатовыя ўвесці падатак на турыстаў, кампенсаваўшы тым самым падразанне дзяржпадтрымкі падчас еўрапейскага крызісу.

На мінулым тыдні пра ўводзіны такога падатку заявіў у тэлевыступленні італьянскі прэм'ер-міністр Сільвіа Берлусконі. Ён назваў "абсалютна лагічным" збіранне з кожнага турыста, які прыязджае ў Венецыю і Фларэнцыю, падатку ў памеры 1 еўра за ноч. Знаходжанне ў Рыме абыдзецца па 2 еўра ў суткі. З аналагічнай прапановай раней выступіў кіраўнік па турызме Барселоны. Нават падатак у 1 еўра за ноч прынясе Каталоніі 15-20 млн еўра ў год. Пра падобны падатак падумваюць і ўлады Берліна.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грэцыя і Партугалія "не падыходзяць" для еўразоны? Эканомікі Грэцыі і Партугаліі, а таксама некалькіх іншых паўднёваеўрапейскіх дзяржаў, якія ўваходзяць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика