Ой, Калядачкі, бліны, аладачкі.... 21.by

Ой, Калядачкі, бліны, аладачкі...

28.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заканчэнне старога і пачатак Новага года — няўлоўная, імгненная мяжа ў каардынатах вымярэння часу. Так і хочацца спыніць няўмольную хаду-ціканне насценнага гадзінніка, ухапіць гэта імгненне-мяжу, заціснуць у кулак і затрымаць яго — хоць на некалькі хвілін, пакуль паспееш загадаць і прагаварыць пра сябе ўсе жаданні і самыя патаемныя мары. А потым выпусціць гэту птушку ў прасторы Вечнасці і пажадаць новай сустрэчы з ёю роўна праз год.

Свята Каляды займала ў гадавым колазвароце беларусаў адно з галоўных месцаў. Да яго рыхтаваліся задоўга, разумеючы адказнасць перад сваёй сям'ёй, сваякамі і аднавяскоўцамі.

У мінулыя часы святкаванне Калядаў мела дакладную прымеркаванасць да руху Сонца па небасхіле. Вядома, што пачатак Калядных святаў быў цесна звязаны з зімовым сонцастаяннем, якое і з'яўляецца фактычным, прыродай апасродкаваным, а не фармальным пачаткам Новага года.

У структуры ўсяго каляднага цыкла было тры Куцці, якія чаргаваліся з інтэрвалам у адзін тыдзень. Спачатку адзначалі бедную (посную) Куццю, потым багатую (шчодрую), нарэшце трэцяя Куцця зноў-такі была поснай (вадзяной).

Пераход грамадскага летазлічэння на грыгарыянскі каляндар прывёў да таго, што праваслаўныя людзі сталі святкаваць Каляды ў час паміж 6-7 і 21 студзеня. А калі ўзгадаць гістарычны дыялог культур, які адбываўся на Беларусі на працягу многіх стагоддзяў, то атрымалася так, што разам з Першай каляднай куццёй сталі адзначаць Раство Хрыстова, разам з Другой куццёй — святое Васілле (дзень ушанавання святога Васіля Кесарыйскага і стары Новы год), разам з Трэцяй куццёй — Вадохрышча.

Надыход Каляд чакалі з вялікай нецярплівасцю, таму што ім папярэднічаў даволі строгі шасцітыднёвы Піліпаўскі пост (пачынаўся 28 кастрычніка), у час якога неабходна было прытрымлівацца шматлікіх абмежаванняў у ежы і паводзінах, забараняліся вясёлыя і шумлівыя гульні дзяцей і моладзі дашлюбнага ўзросту. Падрыхтоўка да свята вялася адразу па некалькіх накірунках. Хлопцы гадоў 12-14-ці рыхтаваліся да выканання рытуальнага абыходу вёскі: развучвалі спецыяльныя абрадавыя песні, дамаўляліся аб тым, колькі гуртоў пойдзе і якая частка вуліцы замацуецца за кожным гуртом. У адпаведнасці з гэтым трэба было змайстраваць столькі ж "віфліемскіх зорак", таксама падрыхтаваць маску і футры для казы.

У сувязі з тым, што святочная вячэра прыпадала на апошні дзень посту, яе называлі беднай, або поснай (таму што ўсе стравы гатавалі без выкарыстання жывёльнага тлушчу, на алеі). Аднак больш пашыранай была назва вялікая — з-за сваёй урачыстасці і разнастайнасці страў. Магло быць 5-7 або 9-12 святочных страў. Сярод іх найперш гатавалі бліны, квас з грыбамі, селядзец, рыбу з алеем, аўсяны кісель. Але самай галоўнай лічылася куцця — густая каша з груба абдзёртага ячменю.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заканчэнне старога і пачатак Новага года — няўлоўная, імгненная мяжа ў каардынатах вымярэння часу. Так і хочацца спыніць няўмольную хаду-ціканне насценнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика