Сястра Алеся Міхалевіча: «У ДАІ заяўлялі, што справа з палітыкай не мае нічога агульнага». 21.by

Сястра Алеся Міхалевіча: «У ДАІ заяўлялі, што справа з палітыкай не мае нічога агульнага»

06.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 4 снежня ў двары дома на вуліцы Варанянскага адбылася невялікая аўтааварыя з удзелам сям’і Алеся Міхалевіча. Сястра палітыка, Вольга, якая была за рулём аўтамабіля ў момант здарэння, распавяла «Нашай Ніве» аб незразумелых акалічнасцях здарэння.

«Інцыдэнт адбыўся прыблізна ў 18.30. Мы ўжо прыпаркавалі сваю Хонду Цывік.

Адно што нам замінаў вялізны красовер, які стаяў акурат перад намі. І вось у момант, калі мой муж выходзіў з машыны, у нас ззаду ўрэзаўся невялікі мікрааўтобус Пежо. Падрапаў крыло і дзверы. У мікрааўтобуса было пашкоджанае люстра», — распавяла Вольга Міхалевіч.

ДАІ выклікаў кіроўца Пежо. Калі на месца аварыі пад’ехала міліцэйская машына, у яе для складання пратакола запрасілі сесці мужа Вольгі, Ігара Зенчыка, і кіроўцу мікрааўтобуса. Аднак простая працэдура зацягнулася да позняй ночы…

«Прыкладна праз гадзіну капітан, які складаў пратакол, раптам заявіў мне што ён з маім мужам павінен паехаць у Кастрычніцкі РУУС, каб высветліць нейкія акалічнасці.

У мужа зараз часова няма пашпарту і я ўспрыняла гэта спакойна. Вось толькі тое, што інспектар забраў з сабой усе мае дакументы (паперы на аўтамабіль і пасведчанне кіроўцы), мяне насцярожыла.

А амаль праз гадзіну мне ўжо з РУУС пазваніў муж і паведаміў, што яго хочуць там пратрымаць да раніцы, і што нібыта на гэта ёсць дазвол пракурора. Мы ўсе вырашылі паехаць туды», — распавяла Вольга Міхалевіч.

У Кастрычніцкім РУУС цуды працягваліся. Нягледзячы на тое, што ў аддзяленне міліцыі прыехаў брат Ігара Зенчыка з усімі неабходнымі дакументамі, удзельніка ДТЗ ўпарта адмаўляліся адпускаць. Толькі калі Вольга Міхалевіч напісала заяву на імя начальніка РУУС аб незаконным затрыманні яе мужа, Ігара пагадзіліся адпусціць.

«Я напісала заяву і папрасіла яе зарэгістраваць. Толькі тады майго мужа адпусцілі, прычым настойліва прасілі парваць заяву у іх на вачах», — расказвае Вольга.

Грамадзянскага мужа Вольгі Міхалевіч пратрымалі ў пастарунку ад 19.30 да 23.30 — чатыры гадзіны замест законных трох.

Ігар Зенчык абавязаўся з’явіцца на разбіральніцтва па факце ДТЗ 6 студзеня ў 16 гадзін. Пакуль менавіта яго супрацоўнікі ДАІ лічаць вінаватым у здарэнні.

Уладальніца пашкоджанага аўтамабіля, Вольга Міхалевіч, лічыць, што ў гэтай справе шмат незразумелага:

«Тут вельмі шмат розных акалічнасцяў. І красовер, што перагарадзіў нам дарогу, і тое, што ў пастарунак адвезлі майго мужа разам з маімі дакументамі, і ўпартае нежаданне адпускаць яго, і нават тое, чаму ў РУУС амаль увесь час знаходзіўся кіроўца Пежо,

які ўвогуле быў вольны ехаць, куды жадае, яшчэ ад восьмай гадзіны вечара… Магчыма, што гэта ўсё праз маё прозвішча — Міхалевіч. Я пыталася ў супрацоўнікаў РУУС, ці так гэта. Яны пытанню не здзівіліся і ў адзін голас заяўлялі, што справа з палітыкай не мае нічога агульнага».

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Міхалевіч распавяла аб падрабязнасцях учарашняга ДТЗ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика