Ператрус у юрыста прафсаюза РЭП
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Ідзе ператрус у кватэры юрыста прафсаюза РЭП Жанны Запрыварынай. 10 студзеня прайшоў ператрус у офісе Гомельскага прадстаўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У гэтым жа офісе праводзіў юрыдычныя кансультацыі прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. Разам з тэхнікай, якая належыць АГП, былі канфіскавалі два прафсаюзныя кампутары, спіс членаў РЭП па Гомельскай вобласці і мабільны тэлефон аднаго з членаў прафсаюза, які прыйшоў на прыём да юрыста. Ператрус праводзіў дазнаўца УКДБ па Гомельскай вобласці маёр Васіль Марыніч і яшчэ 8 супрацоўнікаў Камітэта. Санкцыя была дадзена пракурорам горада Менска ў межах расследавання справы аб масавых беспарадках. Ператрус працягваўся 6 гадзін — з 11 да «У мяне канфіскавалі ноўтбук, — распавёў Леанід Судаленка. — Супрацоўнікі КДБ прыйшлі, калі я гутарыў з двума членамі нашага прафсаюза. Пакуль ператрус не скончыўся, іх не выпусцілі. Тэлефанаваць забаранілі. Калі адзін з хлопцаў паспрабаваў патэлефанаваць, тэлефон забралі, ды так і не вярнулі. Забралі кампутары, а яшчэ электронныя носьбіты інфармацыі і некаторыя дакументы. Дарэчы, прыйшлі са сваімі панятымі — Юрыем Жытнікам і Яўгенам Карпавым. У мяне забралі спіс членаў прафсаюза па Гомельскай вобласці. Я юрыст, таму не проста абураўся, а аргументавана тлумачыў, што ў іх няма права забіраць прафсаюзныя дакументы. У адказ яны толькі смяяліся,маўляў, пішыце скаргі». Падзяліцца навіной:
praca-by.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідзе ператрус у кватэры юрыста прафсаюза РЭП Жанны Запрыварынай. 10 студзеня прайшоў ператрус у офісе Гомельскага прадстаўніцтва Аб’яднанай...
|
|