Фюле: ЕС павінен адкрыць каналы прамой дапамогі НДА, СМІ і простым грамадзянам
13.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
«Беларусы — нашы суседзі і партнёры. Мы павінны паважаць і выконваць іх інтарэсы, асабліва ў гэтай цяжкай сітуацыі. Час не на нашым баку. Мы павінны адрэагаваць на тое, што адбылося, вельмі хутка», — заявіў еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле, выступаючы 12 студзеня на пасяджэнні камітэта па замежных справах Еўрапарламента ў Бруселі. «Мы павінны адрэагаваць хутка і прапарцыянальна, але зрабіць гэта без ізаляцыі беларусаў. Нашы дзеянні павінны быць супраць тых, хто вінаваты ў парушэннях, але не супраць простых людзей», — дадаў Фюле. Паводле яго слоў, Еўрасаюз павінен «адкрыць каналы прамой дапамогі НДА, СМІ і студэнтам, а таксама аблегчыць для беларусаў магчымасці паездак у ЕС». Фюле паведаміў, што ЕС рыхтуе «шэраг мер па падтрыманні грамадзянскай супольнасці Беларусі». «Мяркую, што Беларусь павінна браць удзел у шматбаковым супрацоўніцтве ў межах Усходняга партнёрства», — сказаў ён. «Мы былі глыбока шакіраваныя тым, што адбылося пасля выбараў у Беларусі. 700 чалавек былі затрыманыя. Шакіруе, што частка з іх, у тым ліку і некалькі «Прымаючы рашэнні аб мерах у адказ, мы павінны прытрымлівацца балансу паміж нашым пасланнем уладам аб адносінах да таго, што адбылося, і нашай падтрымкай простых беларусаў. Але мы не павінны цалкам спыніць дыялог і ізаляваць Беларусь», — падкрэсліў ён. На думку Фюле, «аднаўленне візавай забароны для Лукашэнкі і чыноўнікаў з’яўляецца неабходнай». «Улады павінны неадкладна вызваліць затрыманых і спыніць крымінальную справу ў дачыненні да іх, калі хочуць пазбегнуць санкцый. Гэта пытанне некалькіх дзён, а не тыдняў», — заявіў ён. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Беларусы — нашы суседзі і партнёры. Мы павінны паважаць і выконваць іх інтарэсы, асабліва ў гэтай цяжкай сітуацыі. Час не на нашым баку. ...
|
|