Кіраўнік «Пінскдрэва» лічыць вінаватымі ў сваім звальненні журналістаў
15.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
На ЗАТ «Пінскдрэў» звальняюцца спецыялісты. Тым, хто нязгодныя з загадам канцэрну «Беллесбумпрам» пра прызначэнне новага кіраўніцтва і зьняцце назіральнага савету, прапанавана або звольніцца па ўласным жаданні, або ў аднабаковым парадку. Цяпер былы генеральны дырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч знаходзіцца ў шпіталі. Камэнтаваць сваё звальненне і сытуацыю на прадпрыемстве ён не пажадаў: «Вы, журналісты, мяне і знішчылі. Тады столькі давалі негатыўнай інфармацыі, каб знялі Арыніча. Калі б не было гэтай пісаніны паўсюль і ўсюды, то магчыма і не было б такога становішча, што мяне выгналі, як сабаку, па артыкуле.Мой стан цяпер надзвычай прыгнечаны. Дадаліся хваробы дадатковыя, я ледзь жывы». Дырэктара па кадрах «Пінскдрэва», які таксама ў шпіталі, дзе і Ларан Арыніч, кіраўніцтва прадпрыемства звальняе ў аднабаковым парадку. Прэсавы сакратар «Пінскдрэва» адпраўлены ў адпачынак. Некаторым менеджарам і адміністратарам прапануецца напісаць заяву аб звальненні, паведаміў супрацоўнік канцэрну, якому таксама новае кіраўніцтва прапанавала звольніцца: «На заводзе з боку, як гэта цяпер лічыцца, новага кіраўніцтва, было сказана, што забараняецца даваць нейкія камэнтары для СМІ.Пасля ж маіх намаганняў прадставіць СМІ праўду пра падзеі на прадпрыемстве, мяне ўвогуле абавязалі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні». Менеджар прадпрыемства не пагаджаецца з рашэннямі, якія ўведзеныя ў адносінах да холдынгу: «Збор акцыянераў, якія арганізаваў канцэрн „Беллесбумпрам“ — гэта зусім ня збор акцыянераў, бо на самой справе акцыянераў у нас паўтары тысячы чалавек. На зборы ж прысутнічалі зацікаўленыя асобы ў колькасьці 15–20 чалавек». Многія дырэктары і адміністратары прадпрыемства адмаўляюцца ад камэнтароў. Дырэктар жа заводу ДВП, дзе 25 кастрычніка мінулага году адбыўся выбух, Леанід Логвін наагул параіў не «ўлазіць у гэтыя справы». Былы дэпутат пінскага гарсавету Яўген Шатохін кажа, што справы робяцца на прадпрыемстве літаральна «праз калена»: «Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца тое, што Арыніч, цяпер былы дырэктар „Пінскдрэва“, з’яўляецца ганаровым жыхаром Пінска. Таму гэта толькі разагравае сытуацыю. Такога ў гісторыі яшчэ не было раней, каб ганаровага жыхара звальнялі». Паводле Яўгена Шатохіна, жыхарам Пінска невядома, што на самой справе адбываецца на прадпрыемстве. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ЗАТ «Пінскдрэў» звальняюцца спецыялісты. Тым, хто нязгодныя з загадам канцэрну «Беллесбумпрам» пра прызначэнне новага кіраўніцтва і зьняцце...
|
|