У сталіцы канстатуюць: вострыя вірусныя інфекцыі пайшлі ў наступ...
05.02.2011
—
Новости Общества
|
У сувязі з пад'ёмам захваральнасці жыхароў сталіцы вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, які набыў выражаны характар, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада Мінска Фёдар Германовіч падпісаў 4 лютага Пастанову "Аб узмацненні проціэпідэмічных мерапрыемстваў у арганізацыях аховы здароўя горада Мінска". Кіраўнікам арганізацый аховы здароўя прадпісваецца ў выпадку ўзнікнення такой неабходнасці, перапрафіляваць саматычныя аддзяленні ў стацыянарах для лячэння хворых з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Кіраўнікі амбулаторна-паліклінічных арганізацый павінны арганізаваць абслугоўванне і лячэнне хворых з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый пераважна на даму і максімальна абмежаваць правядзенне ў паліклініках прыёму здаровых людзей і прафілактычных медыцынскіх аглядаў. Кіраўнікам устаноў аховы здароўя дазваляецца прыцягваць да работы з пацыентамі з сімптомамі ВРІ ўрачоў іншых спецыяльнасцяў, аспірантаў, клінічных ардынатараў, урачоў-інтэрнаў, студэнтаў 6-га курса лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў медыцынскага ўніверсітэта. Раённыя санэпідслужбы павінны аператыўна інфармаваць Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі аб выпадках узнікнення на іх тэрыторыі групавых захворванняў ВРІ ў арганізаваных калектывах і ўвядзенні проціэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўстановах для дзяцей і падлеткаў усіх тыпаў. Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 лютага вучэбны працэс быў спынены ў 45 установах адукацыі па краіне: самая вялікая колькасць зачыненых школ (35) знаходзіцца на Віцебшчыне. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з пад'ёмам захваральнасці жыхароў сталіцы вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, які набыў выражаны характар, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада...
|
|