Час: стаяць і не рухацца? або Ці будзем пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў увосень?. 21.by

Час: стаяць і не рухацца? або Ці будзем пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў увосень?

10.02.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як ужо мы коратка паведамлялі, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што прыняў рашэнне з восені 2011 года адмяніць пераход на зімовы час, у сувязі з чым даў адпаведнае даручэнне ўраду Расіі. Мядзведзеў падкрэсліў, што неабходнасць адаптавання да пераводу стрэлак гадзіннікаў звязана з захворваннямі і стрэсам.

— Пераход на летні час і назад ажыццяўляецца ў нашай краіне ў адпаведнасці з пастановай урада. Калі больш канкрэтна, з 1996 года згодна з пастановай "Аб змяненні парадку вылічэння часу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — паведаміла "Звяздзе" кіраўнік прэс-службы Дзяржстандарта Тамара БУРДУКЕВІЧ. — Рашэнне аб адмене пераходу Расіі на зімовы час з восені гэтага года прынята да ведама, яно разглядаецца. На працягу лютага адбудзецца пасяджэнне Міжгаліновай камісіі часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, куды ўваходзяць прадстаўнікі больш чым дзесяці розных органаў дзяржаўнага кіравання, сярод якіх, напрыклад, спецыялісты міністэрстваў аховы здароўя, энергетыкі, прамысловасці, эканомікі, абароны і іншыя. Гэта камісія існуе ў краіне з канца 1990-х гадоў. Яна ўлічыць меркаванні ўсіх зацікаўленых бакоў і прыме адпаведнае рашэнне. Дата пасяджэння камісіі будзе вызначана ў бліжэйшыя дні.

Калі зараз розніца паміж Мінскам і Масквой складае адну гадзіну, дык у перспектыве яна можа павялічыцца да дзвюх гадзін.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо мы коратка паведамлялі, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што прыняў рашэнне з восені 2011 года адмяніць пераход на зімовы час, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика