Памада "выявіць" сцерву і добрую жонку
16.02.2011
—
Новости Общества
|
Мужчыны тысячы гадоў намагаюцца зразумець жанчын. Яны робяць пэўныя высновы аб характары прадстаўніц прыгожага полу, аналізуючы абраны імі інтэр'ер пакояў, адзенне і аксесуары, якім жанчыны аддаюць перавагу, і нават манеру фарбаваць вусны. Неверагодна, але факт: кожная жанчына "сточвае" памаду па-свойму і нават сама не ўсведамляе, што гэтым яна падсвядома выяўляе асаблівасці свайго ўнутранага свету.
1. Калі памада доўга захоўвае злёгку завостраную форму, гэта сведчыць пра тое, што яе гаспадыня — жанчына практычная, упэўненая ў сабе і ў меру кансерватыўная. Яна заўсёды ведае, чаго хоча і чаго ёй не стае. 2. Калі верх памады раўнамерна закруглены, то можна меркаваць, што яе ўладальніца — мэтанакіраваная і разважлівая асоба. Сваімі поспехамі яна абавязана працавітасці і акуратнасці. Адзінае, чаго ёй нестае, дык гэта пачуцця гумару. 3. Верх памады нявызначанай формы выдае неўраўнаважаны характар жанчыны. Любая дробязь можа вывесці яе з раўнавагі, але яна імкнецца захоўваць маску самаўпэўненасці і энергічнасці. Да большасці людзей такая жанчына адносіцца з недаверам. Яна любіць рамантыку. Прыгожыя рэчы і прынцаў на белых лімузінах. 4. Калі кончык памады завостраны як аловак, гэта часта сведчыць аб эгаізме і схільнасці да самасузірання. Такую асобу вылучае пагарда і грэбаванне меркаваннем іншых. Яна цяжка сыходзіцца з людзьмі па прычыне сваёй завышанай самаацэнкі. 5. Гаспадыня памады з плоскім верхам — аптымістка, не схільная да нуды. Дзякуючы сваёй непасрэднасці яна лёгка знаходзіць агульную мову з новымі знаёмымі, аднак часам з-за сваёй прамалінейнасці можа ненаўмысна пакрыўдзіць чалавека. 6. Форма заточанага алоўка з грыфілем, які адсутнічае, — вельмі рэдкі тып зрэзу памады. Арыгінальны і характар яе ўладальніцы. Яна — чалавек настрою, неўраўнаважаная, імклівая, лёгка мяняе захапленне на адчай. Звычайна — вясёлая і жартлівая прыгажуня, якая заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. 7. Калі памада сцёрта з аднаго боку, гэта выдае жанчыну з багатай фантазіяй. Яна дзелавітая, адказная, здольная лёгка і вытанчана выказваць свае думкі, лаяльная да недахопаў іншых, а сама яна пазбаўлена любых капрызаў. 8. Памада ў форме ссечанага конуса належыць спакойнай жанчыне з лёгкім характарам. Яна выдатна разбіраецца ў людзях, а яе адзіны сур'ёзны недахоп — схільнасць зайздросціць чужой удачы. Падрыхтавала Іна АРЭХАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыны тысячы гадоў намагаюцца зразумець жанчын. Яны робяць пэўныя высновы аб характары прадстаўніц прыгожага полу, аналізуючы абраны імі інтэр'ер пакояў,...
|
|