Валерый Міцкевіч: "Чыноўнік не мае права фармальна ставіцца да зваротаў людзей"
19.02.2011
—
Новости Общества
|
Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, які ўчора правёў прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Чыноўнік — гэта прадстаўнік дзяржавы. Ён павінен унікаць у праблемы, з якімі звяртаюцца людзі, і прыкладаць усе намаганні, каб дапамагчы, — сказаў Валерый Міцкевіч. — На жаль, пакуль мы бачым, што на месцах так адбываецца далёка не заўсёды. Часта прымаюцца фармальна правільныя рашэнні". "У час такіх прыёмаў мы правяраем, ці працуюць на практыцы прынятыя ў рэспубліцы дакументы, як канкрэтна ідзе работа па іх увасабленні ў жыццё, выяўляем, ці існуюць недагляды", — адзначыў Валерый Міцкевіч. У прыватнасці, апошнім часам у краіне прыняты шэраг дакументаў па падтрымцы прадпрымальніцтва, у тым ліку Дырэктыва № 4. Аднак нельга сказаць, што на практыцы маладым бізнэсменам аказваюць усебаковую падтрымку. Так, учора на прыём прыйшоў малады прадпрымальнік з Дзятлава, на прыкладзе якога аказалася, што пакуль ніводны механізм падтрымкі прадпрымальніцтва не спрацаваў. Сёння палітыка дзяржавы накіравана на тое, каб даваць людзям магчымасць праяўляць сябе, ствараць новыя рабочыя месцы, павышаць свой дабрабыт, і чыноўнікі, працуючы з прадпрымальнікамі на месцах, павінны дапамагаць у гэтым, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, які ўчора правёў прыём грамадзян у Дзятлаўскім...
|
|